ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка 2024 года |
Варта ведаць (157)
☞ Папа Францішак і Вялікі імам аль-Азхар прапанавалі ААН абвясціць 4 лютага Сусветным днём чалавечага братэрства. Іх сумесная просьба перададзена генеральнаму сакратару Арганізацыі. Спецыяльна для гэтага ў Нью-Ёрк (ЗША) адправіліся члены Камітэта па ажыццяўленні “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”. У заяве таксама гучыць запрашэнне ААН далучыцца разам са Святым Пасадам і Універсітэтам аль-Азхар да арганізацыі сусветнага саміту на тэму ўсеагульнага братэрства. †
☞ Кард. П’етра Паралін узначаліў адкрыццё Юбілейнага года, прымеркаванага да 100-годдзя абвяшчэння Маці Божай Ларэтанскай апякункай авіятараў і ўсіх, хто падарожнічае ў паветры. Бліжэйшы супрацоўнік Папы адчыніў Святыя Дзверы ў марыйным санктуарыі ў Ларэта (Італія). Адметная падзея адбылася 8 снежня. Ларэтанскі Юбілей будзе трываць да 10 снежня 2020 года.
☞ Амерыканскія католікі працягваюць падтрымліваць Касцёл у розных частках свету. Сёлета сабрана 1,6 мільёна даляраў для дапамогі вернікам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. 832 тысычы даляраў будуць прызначаны для Касцёла ў Афрыцы. На апошнім пасяджэнні адпаведнага падкамітэта Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША зацверджаны праекты, якія патрабуюць фінансавай падтрымкі. Яны датычаць, між іншым, навучання семінарыстаў, ініцыятыў пастырскай апекі для сем’яў, аднаўлення святынь і да т. п.
☞ У Польшчы створаны арганізацыйны камітэт беатыфікацыі кард. Стэфана Вышыньскага, што адбудзецца 7 чэрвеня 2020 года на плошчы Пілсуцкага ў Варшаве. У склад камісій і секцый увайшлі ксяндзы і свецкія вернікі – разам 86 чалавек. Супрацоўнічаць з імі будуць таксама прысутныя падчас урачыстасці прадстаўнікі дзяржаўных улад і кіраўніцтва горада, армія і паліцыя. “Усе павінны ўключыцца ў гэтую беатыфікацыю, якая акрамя вузка рэлігійнага і касцёльнага характару мае таксама нацыянальна-дзяржаўнае вымярэнне”, – падкрэсліў Мітрапаліт Варшаўскі кард. Казімір Ныч.
☞ Левая партыя “Падэмас” выступае за “адлучэнне” горада Хаэн “ад рэлігійных падзей” і прапануе забараніць здзяйсненне хрысціянскіх абрадаў у публічных месцах. У гэтай паўднёвай правінцыі Іспаніі доля практыкуючых католікаў самая высокая ў краіне (больш за 50%). Найбуйнейшыя ўрачыстасці з нагоды важных касцёльных свят адбываюцца ў чэрвені, кастрычніку і лістападзе. Прапанову ўжо раскрытыкавала Народная партыя. Члены вялікай апазіцыйнай сілы горада адзначылі, што прадстаўнікі “Падэмас” рэгулярна ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях, у тым ліку калядных шэсцях, аднак забываюцца, што “яны таксама з’яўляюцца хрысціянскімі”.
vaticannews.va; ekai.pl; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 80 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.