ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!
“Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14). Гэты гімн радасці і праслаўлення спявалі хоры анёлаў у ваколіцах Бэтлеема ў ноч Божага Нараджэння. Сёння тыя ж словы гучаць на вуснах і ў глыбіні сэрцаў вызнаўцаў Хрыста ва ўсім свеце.
У святы Нараджэння Пана хвалім і праслаўляем Бога, які ў сваёй бясконцай любові да людзей здзейсніў штосьці неверагоднае: у Асобе свайго Сына Езуса Хрыста стаў сапраўдным Чалавекам, Эмануэлем – Богам з намі. Спрадвечнае Слова Нябеснага Айца “сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). †

З прыходам у гэты свет Божы Сын пранікае ў штодзённасць чалавечага жыцця, каб адарыць жаданым спакоем нашыя сэрцы, якія – на жаль – так часта поўняцца смуткам, няўпэўненасцю і страхам. Божае Нараджэнне прыгадвае, што мы не адзінокія, што на дарогах зямнога пілігрымавання нам спадарожнічае Езус Хрыстус, якога штодзённа сустракаем там, дзе знаходзімся: у родных дамах, у месцах вучобы і працы, у мітусні гарадоў і зацішку вясковых ваколіц.
У Асобе Езуса Хрыста Пан Бог гарантуе кожнаму сваю бязмежную, безумоўную любоў, якая нікога не выключае і ні пра каго не забываецца. Каб дасведчыць гэтую Божую любоў, дастаткова проста прыняць яе як дар, адкрыць на яе сваё сэрца і дазволіць, каб у ім пасялілася. Няма большага шчасця, чым адчуваць любоў Бога і верыць, што ў Асобе Сына Нябесны Айцец прысутны з намі, а мы – з Ім!
У гэты святочны час складаю ўсім Вам, дарагія Браты і Сёстры, свае сардэчныя пажаданні. Езус Хрыстус нарадзіўся зноў, каб асвяціць і перамяніць сваёй ласкай нас, нашы сем’і, парафіяльныя супольнасці і ўсё грамадства… Няхай праўда аб прыходзе ў свет Божага Сына абудзіць радасць, умацуе надзею, распаліць любоў у кожным чалавечым сэрцы. Няхай Добрая Навіна аб Богу, які стаў адным з нас, зробіць нас здольнымі заўважаць Яго ў бліжніх.
Жадаю Вам поўных радасці, спакою і ўзаемнай любові свят Божага Нараджэння. Памятаю пра ўсіх у малітве перад яслямі нованароджанага Збаўцы і прашу для кожнага аб добрым здароўі, святле Святога Духа, моцнай веры, Божым бласлаўленні, шчодрых ласках і дарах у надыходзячым новым 2020 годзе!
З пастырскім бласлаўленнем Біскуп Гродзенскі
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 19 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.