ГРОДНА
Серада,
14 мая 2025 года |
Нараджаецца Бог!

Божае Нараджэнне выражае неспасціжную праўду пра Усявышняга, які створаную Ім рэчаіснасць незвычайным чынам упарадкаваў, а чалавека, створанага па Яго вобразе, узвысіў, адорваючы самасвядомасцю, вольнасцю і здольнасцю прымаць рашэнні. Гэта таксама містэрыя любові і веры, якая абуджае ў людзей пачуццё бяспекі, мужнасць і надзею. Хрыстос прыходзіць, каб мы не былі самотнымі, каб не баяліся… †
Ён сведчыць, што пасланы як Эмануэль, г. зн. з намі Бог. Божае нараджэнне з’яўляецца таямніцай, якая датычыць чалавецтва ў цэлым. Прыход Езуса на зямлю мае істотнае значэнне для ўсяго стварэння. Праз Уцелаўленне Пан перамяняе гісторыю народаў, кожнага адорваючы шансам на шчаслівую вечнасць у Небе. Усе, хто верыць у Божага Сына, будуць збаўлены. Святкаванне Нараджэння Збаўцы не палягае на пошуку бліскучых агеньчыкаў ці падарункаў, аб’яданні смачнымі абедамі і вячэрамі, але на распальванні полымя любові ва ўбогім гроце Бэтлеема свайго сэрца. Спасцігнуць сапраўдны сэнс гэтых свят мы зможам, калі, як св. Юзаф, вызвалім месца для цішыні; калі, як Марыя, скажам Богу: “Вось я”; калі, як Езус, будзем побач з тымі, хто самотны; калі, як пастухі, пакінем свае падворкі, каб пакланіцца нованароджанаму Каралю… Давайце правядзём урачыстасць Божага Нараджэння ў духу ўзаемнай любові. Будзем радавацца, бо Дзіцятка Езус знаходзіцца сярод нас цяпер і назаўсёды.
Дарагія Чытачы!
Ад імя рэдакцыйнага калектыва жадаю Вам спакойнага і плённага перажывання свят Божага Нараджэння, багатага на сюрпрызы ад Хрыста! Няхай Дзіцятка Езус паглыбляе нашу веру, умацоўвае надзею, а сэрцы напаўняе любоўю. Жадаю, каб усе мы ў гэты святы час сталі суцішаным Бэтлеемам, дзе можна пачуць голас Пана.
Бласлаўлёных свят Божага Нараджэння і шчаслівага новага 2020 года!
Дарагія Чытачы!
Ад імя рэдакцыйнага калектыва жадаю Вам спакойнага і плённага перажывання свят Божага Нараджэння, багатага на сюрпрызы ад Хрыста! Няхай Дзіцятка Езус паглыбляе нашу веру, умацоўвае надзею, а сэрцы напаўняе любоўю. Жадаю, каб усе мы ў гэты святы час сталі суцішаным Бэтлеемам, дзе можна пачуць голас Пана.
Бласлаўлёных свят Божага Нараджэння і шчаслівага новага 2020 года!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 232 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.