ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

8 снежня 2019 года

Ад шчырага сэрца

БЕЗЗАГАННАЕ ЗАЧАЦЦЕ НПМ

❧✿❧
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Будзьце святаром паводле сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым. За тое, што абвяшчаеце людзям Божую навуку, што ў Яго імя нам прабачаеце, што ўдзяляеце нам Яго Цела, няхай Хрыстос прытуліць Вас з любові да свайго сэрца, а мы падтрымаем у малітве. Няхай Ваша жыццё будзе згоднае з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а пра астатняе Ён сам паклапоціцца.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і зычлівасці ад парафіян. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае любоў Пана, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці дадае сіл, цярплівасці і стойкасці. Няхай св. Ян Павел II выпрошвае для Вас у Езуса і Марыі ўсе неабходныя ласкі ў нялёгкай справе пабудовы нашай святыні, а таксама ўменне пераадольваць штодзённыя праблемы. Нізкі Вам паклон за шчырасць, дабрыню, мудрыя і добрыя словы, за адкрытасць і Вашу прыемную ўсмешку. Аддзяч, Божа!
З памяццю ў малітве апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуроніcу з нагоды юбілею складаем букет сардэчных вiншаванняў. Няхай здароўе будзе моцным, творчыя сілы – бясконцымі, а радасць ад плёну працы – штодзённай. Няхай Вас заўсёды асвятляюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Панны Марыі, Езус валадарыць у сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік нястомна апекуецца Вамі. Вельмі ўдзячныя за шчырыя малітвы, павучальныя казанні, зычлівасць, дабрыню, сціпласць, цярплівасць, цудоўную ўсмешку, а таксма за клопат пра людзей і касцёл. Дзякуем за тое, што вучыце нас любіць Бога і бліжняга, а Вашай маме – за сына святара.
З удзячнасцю i павагай вернікі з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды 19-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення і міласэрнасці. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом Ваш святарскі шлях, а Маці Божая нястомна апекуецца і атуляе плашчом сваёй любові.
З памяццю ў малітве вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважанай Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай усемагутны Бог ахіне Вас сваёй міласэрнасцю і дабрынёй, адорыць супакоем і моцным здароўем. Маці Божая няхай абараняе ад усялякіх нягод і нястомна трымае ў сваёй апецы. Жадаем таксама здзяйснення мар і добразычлівых людзей побач. Шчасці Божа!
Парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, зычлівасці ад людзей, а таксама Божага бласлаўлення і апекі святога Заступніка на кожны дзень.
Ружанцовыя Колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Кузьмічу сардэчна дзякуем за 10 гадоў паслугі ў нашай парафіі. Бог узнагародзіў Вас шматлікімі дарамі, але найбольшы з іх – чулае і адкрытае сэрца. Многія людзі, якім пашанцавала пазнаёміцца з Вамі, акрамя добрага сябра і мудрага дарадчыка атрымалі чалавека, які няспынна ўзносіць малітвы за іх да Бога. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за святло душы, за малітву, веру, набожнасць, за тое, што цягам гэтых 10-ці гадоў Вы дзеліце з намі нашы няўдачы і перамогі, разам з намі радуецеся і сумуеце. Вы вучыце нас слухаць Бога, штодзённа жыць Божай ласкай, дапамагаеце ў складаных жыццёвых сітуацыях. Жадаем Вам здароўя і сілы ад Бога Айца, прамяністага сэрца ад Езуса Хрыста, мудрасці і ўмення ад Святога Духа, ласкавасці і цярплівасці ад Маці Божай.
З малітвай і павагай жыхары в. Мацюкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень жыцця і святарскай паслугі будзе бласлаўлёны і шчаслівы, Бог адорвае здароўем і заўсёды падтрымлівае ў складаных хвілінах. Няхай Бог Айцец, Святы Дух, Божы Сын і Яго Найсвяцейшая Маці ахінаюць сваёй нястомнай апекай. Дзякуем за святарскае служэнне.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Дня нараджэння і надыходзячых свят Божага Нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе, радасць і спакой ніколі Вас не пакідаюць.
Вернікі з Барунаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды 12-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, добрага здароўя, моцнай веры і зычлівых парафіян. Няхай Бог Цябе бласлаўляе!
Мама, брат Дзмітрый і брат Генрых з сям’ёй

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.