ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
Варта ведаць (156)
☞ Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел плануе выпусціць у наступным годзе спецыяльны нумізматычны камплект з нагоды 250-годдзя з дня нараджэння Людвіга ван Бетховена, у які ўвойдзе біметалічная 5-еўравая манета. У серыі “Мастацтва і вера” з’явіцца 10-еўравая медная манета, прысвечаная скульптуры “П’ета” Мікеланджэла Буанароці. Паштовыя маркі выдадуць, між іншым, з нагоды чарговага года пантыфікату папы Францішка, 100-годдзя з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, 500-годдзя смерці Рафаэля Санці. Плануецца таксама выпусціць маркі, прысвечаныя еўрапейскім паштовым шляхам. †
☞ У Аргенціне рэзка скарачаецца колькасць католікаў. Яны складаюць толькі 62,9% грамадства, што на 13% менш, чым 11 гадоў таму. Найгоршая сітуацыя ў гэтым плане ў Патагоніі і Буэнас-Айрэсе. У сталіцы краіны католікі складаюць толькі 56,4% жыхароў. Аргенцінцы, якія пакідаюць Касцёл, папаўняюць рады евангелічных супольнасцей. Да іх ужо належаць 15% грамадзян. Разам з тым, хутка расце колькасць асоб, якія не адчуваюць сябе звязанымі з рэлігіяй увогуле. Іх амаль 19%.
☞ Больш за 7 мільёнаў просьбаў, падзяк і малітваў даслалі да гэтага часу вернікі ў санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме (Партугалія). Карэспандэнцыя збіраецца амаль ад пачатку існавання месца марыйнага культу. Лісты звычайна пакідаюць побач з капліцай, дзе 13 кастрычніка 1917 года скончыліся аб’яўленні, якія трывалі 6 месяцаў. Архівіраваная “Пошта Маці Божай” пачала значна павялічвацца пасля 2000 года. Гэта звязана, між іншым, з распаўсюджаннем інтэрнэту, пры дапамозе якога ў партугальскі санктуарый таксама прыходзіць мноства лістоў.
☞ Справа духоўнага ўсынаўлення святароў запрашае распачаць малітву за выбранага ксяндза ў межах адвэнтавай пастановы. Можна таксама звярнуцца да арганізатараў акцыі праз інтэрнэт-старонку dak.wordpress.com з просьбай “выдзеліць” святара, які просіць аб малітве. Ініцыятарамі акцыі сталі свецкія католікі. Яна паўстала, каб аб’яднаць людзей, якія прагнуць падтрымліваць душпастыраў у іх паслузе, найперш праз малітву, ахвяраванне духоўных ці фізічных цярпенняў, удзел у св. Імшы.
☞ Калядная батлейка, якая сёлета ўпрыгожвае ватыканскую плошчу св. Пятра, паходзіць са Скурэллэ, а елка – з высакагор’я Азіяга (Італія). Адметнасцю кампазіцыі батлейкі з’яўляецца задні план сцэны Раства, на якім змешчаны абломкі дрэў як сведкі ўрагану, што ўзрушыў італьянскую мясцовасць Трэнта ў мінулым годзе. Спрыяючы аднаўленню лесу, у Ватыкане высадзяць 40 маладых ялінак, ахвяраваных лясніцтвам пацярпелага рэгіёна.
vaticannews.va; credo.pro; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.