ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

III НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

Мц 11, 2–11
Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх спытаць Яго: “Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага?”. І сказаў ім Езус у адказ: “Ідзіце, абвясціце Яну тое, што чуеце і бачыце: сляпыя зноў бачаць і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы той, хто не будзе сумнявацца ўва Мне”. Калі ж яны пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: “На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець? На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто носіць мяккія шаты, знаходзяцца ў каралеўскіх дамах. На што вы хадзілі глядзець? На прарока? Так, кажу вам, і нават больш, чым на прарока. Гэта той, пра каго напісана: «Вось Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе Табе дарогу». Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябесным Валадарстве – большы за яго”.

Сведчыць, каб паверылі іншыя
   Поўная пакоры і адначасова вялікага захаплення пастава Яна Хрысціцеля годная захаплення. Ён адмаўляе, што нібы з’яўляецца Месіяй, што нібы можа быць вялікім прарокам Іллёй. Нават не згаджаецца на тытул прарока, называючы сябе “голасам, таго, хто кліча ў пустыні: «Раўняйце дарогу Пану»” (параўн. Ян 1, 23). А гаворачы пра Месію сцвярджае, што “няварты развязаць раменьчык на сандалях Ягоных” (параўн. Ян 1, 27), г. зн. не прызнае сябе годным, каб быць Яго слугой. Аднак такая сціпласць не пазбаўляе Яна жадання, каб усе праз яго паверылі ў Збаўцу (праўн. Ян 1, 7).
    Падобна як Ян Хрысціцель, мы таксама атрымалі Святога Духа, прымаючы сакраманты хросту і канфірмацыі. Атрымліваем Яго надалей, калі просім аб гэтым у малітве. 3-яя Асоба Святой Тройцы робіць нас здольнымі вызнаваць, што Езус ёсць Пан і Збаўца (праўн. Рым 10, 9), дадае адвагі, каб аддана далучаліся да справы евангелізацыі.
    Мы не павінны гасіць у сабе гэтага Духа і абмяжоўвацца паставай выключна атрымальніка сродкаў збаўлення. Наадварот, кожны закліканы да адказнасці за збаўленне братоў і сясцёр. Няхай хтосьці паверыць праз нас у Хрыста! Паставім перад сабой такую задачу на сёлетні Адвэнт.
    Прымем Яго і ўчынім Валадаром сваіх душ. Няхай Хрыстовае Валадарства запануе сярод нас!
● Ці прымаю я актыўны ўдзел у евангелізацыі іншых?
● Якім чынам сведчу аб Езусе Хрысце, Збаўцы свету?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.