ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

II НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

Мц 3, 1–12
У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў: “Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Бо гэта той, пра каго сказаў прарок Ісая: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму»”. Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх; а ежай яму была саранча і дзікі мёд. Тады Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана выходзілі да Яго. І прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы свае грахі. Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: “Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад надыходзячага гневу? Прынясіце ж годны плён пакаяння, і не думайце казаць у думках сваіх: «Наш айцец – Абрагам». Бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узняць дзяцей Абрагаму. Ужо і сякера прыкладзена да карэння дрэваў; бо кожнае дрэва, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь. Я хрышчу вас у вадзе для пакаяння, але той, хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне, і я не варты несці сандалі Ягоныя. Ён будзе хрысціць вас Святым Духам і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу сваю ў свіран, а мякіну спаліць агнём непагасным”.

Навярнуцца, каб асягнуць Валадарства
   Ян Хрысціцель абвяшчае набліжэнне Нябеснага Валадарства і заклікае вернікаў падрыхтаваць дарогу Пану, які надыходзіць. Не гаворыць ні пра двор, ні пра палац. Указвае толькі на Валадара – Пана, разам з якім гэтае Валадарства сыходзіць да людзей.
    Сам Валадар праз сваё панаванне паказвае, якія правілы дзейнічаюць у Яго “сядзібе”. Ён не ўзвышаецца над іншымі, а служыць падданым і, як нявольнік, мые ім ногі. Ён не жыве ў палацы, а знаходзіцца паміж людзей, скарачаючы дыстанцыю – кожны можа дакрануцца да Яго, сесці разам за стол. Езус нікога не асуджае і не адштурхоўвае, усіх прытуляе і аздараўляе. У Яго Валадарстве цэніцца спачуванне і міласэрнасць.
    Каб увайсці ў Хрыстовае Валадарства, трэба падрыхтаваць дарогу. Адварочваючыся ад сваіх грахоў, разрываючы дамову з д’яблам, рыхтуем у сэрцы месца для Пана, каб Божы закон пусціў у ім карані і пачаў прыносіць добры плён. Тады прыпадабняемся да свайго Правіцеля, стараючыся паводзіць сябе так, каб ніхто не меў сумненняў, што належым да Яго Валадарства. Дзякуючы гэтаму пашыраецца панаванне Бога і набліжаецца дзень, калі Ён будзе панаваць ад мора да мора, ад ракі да ракі ажно да канцоў свету (параўн. Пс 72, 8).
    Скіруйма думкі і сэрцы ўбок Таго, хто да нас прыходзіць. Прымем Яго і ўчынім Валадаром сваіх душ. Няхай Хрыстовае Валадарства запануе сярод нас!
● Ці гатовы я прыняць запрашэнне Езуса?
● Ях рыхтуюся да сустрэчы з Тым, хто надыходзіць?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.