ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (155)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прызначыў новага Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ім стаў 61-гадовы арцыбіскуп Габрыэле Джардана Кача. Новапрызначаны прадстаўнік Святога Пасаду пры структурах ААН у НьюЁрку (ЗША) паходзіць з Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1980 годзе. Мае доктарскую ступень па тэалогіі і ліцэнцыят па кананічным праве. З 1991 года знаходзіцца на дыпламатычнай службе. З 2017 года выконваў абавязкі Апостальскага нунцыя на Філіпінах. На пасадзе Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН ён змяніў арцыбіскупа Бернардзіта Аусу, які быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Іспаніі.

    ☞ У гістарычным палацы на плошчы св. Пятра ў Ватыкане па распараджэнні Святога Айца адкрыта сядзіба для бяздомных. У будынку знаходзяцца 1-5-месныя пакоі, што змяшчаюць разам 50 асоб. Тэраса, з якой паўстае прыгожы від на базіліку св. Пятра, аддасца пад арэнду – такім чынам дом будзе сам сябе ўтрымліваць. У сядзібе ёсць сталовая, камп’ютарная зала. Бяздомныя змогуць жыць у прытулку столькі, колькі ім трэба, без абмежаванага тэрміну.“Гасцінны дом” аддадзены пад апеку Супольнасці св. Эгідзія.
   
   ☞ Паводле вынікаў сацыялагічнага апытання за 2019 год, праведзенага Цэнтрам Разумкова ва Украіне, стаўленне грамадзян да самых распаўсюджаных рэлігій у краіне ў асноўным станоўчае. Што тычыцца рыма-каталіцызму, галасы рэспандэнтаў падзяліліся паміж станоўчым і абыякавым стаўленнем (39% і 42% адпаведна). Адносна іншых рэлігій і рэлігійных рухаў большасць рэспандэнтаў заявілі пра сваю абыякавасць альбо прызналі, што не думаюць пра гэта. Па апошніх даных, да рыма-католікаў сябе адносяць 1,6% насельніцтва Украіны
   
   ☞ Пошукавы сервіс Google склаў рэйтынг найбольш папулярных святых, інфармацыю пра якіх людзі найчасцей шукаюць у інтэрнэце. У топ-5 увайшлі наступныя імёны: св. Вінцэнт дэ Поль, Найсвяцейшая Панна Марыя, св. Юзаф, св. Францішак з Асізі, св. Павел. Далей ідуць св. Патрык, св. Маці Тэрэза з Калькуты, св. Міхал Арханёл, св. Антоній Падуанскі і св. Жана д’Арк.Завяршаюць рэйтынг св. Ян Павел ІІ і св. Юда Тадэвуш.
   
   ☞ Вядомы амерыканскі рэпер Канье Уэст імкнецца выкарыстаць сваю славу для евангелізацыі, і ён не падбірае для гэтага слоў. Адкрыта заяўляе, што працуе для Бога, што з’яўляецца “хрысціянінам ва ўсім” і што “няверуючыя людзі – гэта хадзячыя трупы”. З нагоды выхаду новага альбома “Jesus Is King” (“Езус – Кароль”) выканаўца часта дае інтэрв’ю для СМІ, дзелячыся як сваімі поглядамі, так і традыцыйнымі каштоўнасцямі.

vaticannews.va; credo.pro; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.