ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (197)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Яўрэйскі народ многае выцерпеў у гісторыі. Яго перасялялі, праследавалі. У мінулым стагоддзі мы бачылі шмат зверстваў, якія спазналі яўрэі. Былі перакананыя, што гэты перыяд ужо скончыўся. Але сёння ў многіх месцах пачынае адраджацца звычай ганення яўрэяў. Браты і Сёстры, гэта ані па-людску, ані па-хрысціянску. Яўрэі з’яўляюцца нашымі братамі і нельга іх праследаваць! Ці зразумела гэта?
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 13.11.2019 †


kondrusiewicz   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Сёння Касцёл у Беларусі моцна стаіць на сваіх нагах, хоць праблем хапае. У першую чаргу, усё яшчэ не да канца вырашаная прававая сітуацыя. Няма канкардата і нават дамовы паміж Канферэнцыяй біскупаў і краінай, што ўпрасціла б дзейнасць Касцёла на нашых землях. Акрамя яшчэ недастаткова развітай матэрыяльнай базы, недахопу касцёлаў, святароў, манахаў і манахінь, добра інфармаваных свецкіх вернікаў, вялікай пагрозай з’яўляецца дэградацыя духоўных каштоўнасцей. […] У такіх умовах сёння дзейнічае Касцёл як вартаўнік і прамотар веры... І хоць гэта гучыць парадаксальна, у часы свабоды рэлігіі барацьбу трэба працягваць. У сувязі з чым узнікае пытанне: “Мы перамаглі няволю, але ці пераможам свабоду?”.
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы з нагоды 30-годдзя біскупскай кансэкрацыі ў гро- дзенскай катэдры, 10.11.2019


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Першыя хрысціяне, калі ўзносілі свае малітвы да ўваскрослага Хрыста, з глыбокай верай і тугой у сэрцы ўсклікалі: “Прыйдзі, Пане Езу”. Ужо хутка гэты заклік загучыць з новай сілай у літургіі Адвэнту, якая прыгадае нам аб тым, што павінны чуваць, г. зн. быць духоўна падрыхтаванымі да прыходу Збаўцы.
    Мы, святары, знаходзімся бліжэй за ўсіх да эўхарыстычнага Хрыста, прысутнага пад постацямі хлеба і віна. Прымаем Яго штодзённа ў свае сэрцы, раздаём Яго вернаму люду. Аднак нам самім, магчыма, больш, чым нашым парафіянам, пагражае руціна і нават пачуццё абыякавасці да гэтай вялікай Таямніцы. Углядаючыся ў аблічча Марыі, якая адаруе з верай нябачнага людскім вачам Сына, давайце прасіць для сябе дару жывой, гарачай веры ў Яго прысутнасць у Сакраманце Алтара.
Фрагмент гаміліі падчас пастырскай сустрэчы святароў у Гродзенскай ВДС, 13.11.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.