ГРОДНА
Аўторак,
05 снежня 2023 года |
І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Мц 24, 37–44
Езус сказаў сваім вучням: “Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзятая, а другая пакінутая. Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо ведаеце, што калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце”. †
Час чакання
Жыццё неаднойчы складаецца з чакання: вясны, заробку, зручных абставін, адпачынку, сустрэчы… У Евангеллі таксама знаходзім мноства апісанняў чакання. Слугі чакаюць вяртання свайго Пана. Панны са светачамі ў руках чакаюць жаніха. Гаспадар чакае, пакуль зямля прынясе ўраджай. Апосталы ў Аліўным садзе падаюць, змораныя сном, чакаючы вяртання Настаўніка, які маліўся перад Мукай...
У кожным з гэтых фрагментаў гадзіна выканання абяцання застаецца невядомай.
Штогод на пачатку Адвэнту мы чуем заклік: “Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе”. Як хрысціяне павінны нястомна чакаць прыходу Пана і быць да яго гатовымі. У такім выпадку гэта будзе бласлаўлёны час, які стане шансам, каб у сэрцы, напоўненым смуткам, выспявала ласка.
Просім Усемагутнага аб падтрымцы ў нашых намаганнях і дапамозе, каб праз добрыя ўчынкі годна падрыхтавацца да сустрэчы з Хрыстом.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.