ГРОДНА
Субота,
04 лютага
2023 года
 

УРАЧЫСТАСЦЬ ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ

Разважанні з Божым Словам

Лк 23, 35–43
Насміхаліся з Езуса разам з народам і кіраўнікі, кажучы: “Іншых ратаваў, няхай уратуе сябе самога, калі Ён Месія, выбраны Богам”. Таксама і жаўнеры здзекаваліся з Яго. Падыходзілі і падносілі Яму воцат, кажучы: “Калі Ты Кароль юдэйскі, уратуй сябе самога”. І быў над Ім надпіс: “Гэта Кароль юдэйскі”. Адзін з павешаных злачынцаў зневажаў Яго, кажучы: “Калі Ты Месія, уратуй сябе і нас”. А другі ў адказ дакараў яго і казаў: “Ты нават Бога не баішся, хоць і сам асуджаны на тое самае? Мы асуджаныя справядліва, бо за тое, што зрабілі, атрымліваем. Ён жа нічога благога не зрабіў”. І сказаў: “Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства”. Езус адказаў яму: “Сапраўды кажу табе: сёння ж будзеш са Мною ў раі”.

Каралеўская годнасць
   Хрыстос з’яўляецца Валадаром па сутнасці сваёй Боскай ідэнтычнасці з натурай Нябеснага Айца і Святога Духа: “Ён з’яўляецца вобразам нябачнага Бога, першародным сярод усякага стварэння. Бо ў Ім было створана ўсё…” (Кал 1, 15–16а). Гэтага не зразумелі тыя, хто абражаў Збаўцу, калі Яго прыбілі да крыжа. Таямніцу Аб’яўлення зразумеў адзін са злачынцаў, што вісеў побач з Езусам. Ён і атрымаў ад Пана абяцанне: “Сёння ж будзеш са Мною ў раі”.
    Урачыстасць Хрыста Валадара, якой заканчваецца літургічны год, натхняе адкрыць у сабе каралеўскую годнасць Божых дзяцей і паклікання да ажыццяўлення ўлады над створаным светам. Ёю Пан адарыў людзей на пачатку гісторыі чалавецтва, наказваючы: “Напаўняйце зямлю і валодайце ёю; пануйце над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным і над усімі жывымі істотамі, якія рухаюцца па зямлі” (Быц 1, 28).
    Тэрыторыя нашай улады – гэта асяроддзе, у якім мы жывём. Як памазаннікі Бога і апосталы Хрыста павінны сеяць вакол сябе любоў і спакой, памятаючы, што ў Божым Валадарстве пануюць законы, адрозныя ад краін гэтага свету. Варта нястомна разважаць у душы наказ Пана: “Але хто хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе вашым нявольнікам” (Мц 20, 26–27). Няхай закон, які Святы Дух пакінуў у сэрцы Касцёла, выдасць шчодры плён для ўсяго Сусвету!
● Што, на маю думку, з’яўляецца сутнасцю Хрыстовага валадарання?
● Наколькі я здольны падпарадкаваць свой лёс камусьці іншаму?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  331

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.