ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Засвойваць і пашыраць Евангелле

Слова рэдактара

 У тым, што людзі сёння страшна нецярплівыя, напэўна, не трэба нікога пераконваць. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ў чэргах у супермаркетах, пры пасадцы ў аўтобус ці высадцы з цягніка, звярнуць увагу, калі на вуліцах і ў вітрынах магазінаў з’яўляюцца святочныя дэкарацыі. Сучасны чалавек спяшаецца жыць, хоча мець усё адразу, неадкладна.
    Перыяд перад святамі Божага Нараджэння людзі звычайна праводзяць актыўна. Чым бліжэй, тым гарачэй. Пакупкі, прыбіранне, гатаванне, перадсвяточная споведзь і г. д. Часам у такой мітусні можна забыцца, навошта ўсё гэта ўвогуле робіцца. Адвэнт павінен навучыць нас радаснаму і адначасова цярпліваму чаканню паўторнага прыходу Пана Езуса.
Трэба ўсвядоміць, што ўчынкі могуць быць выразам любові да бліжніх, толькі калі выконваем іх з пакорай. Памятайма, што служэнне іншым – у канчатковым рахунку менавіта пра гэта ідзе гаворка – павінна наблізіць нас да Пана, які прыйшоў для таго, каб служыць, а не каб Яму служылі (параўн. Мц 20, 28).
    Жадаючы добра падрыхтавацца да свят Божага Нараджэння, не варта засяроджвацца на неістотных рэчах. Гаворка пра хоць неаднойчы вельмі набожныя, але толькі дадаткі. У гонцы за дробязямі рызыкуем згубіць з поля зроку сапраўдны Гарызонт нашага жыцця, якім з’яўляецца Хрыстос.
    Езус неаднойчы падкрэсліваў, што пакліканне кожнага чалавека – з’яднанне з Айцом. Бог стаў чалавекам, каб мы аднойчы маглі прыняць поўны ўдзел у Яго жыцці. Каб рэалізаваць гэтае пакліканне, мусім дазволіць, каб Евангелле пранікала ў нашыя сэрцы, а таксама распаўсюджваць яго сярод усяго стварэння. Гэта нялёгкая задача. Як засвойванне Добрай Навіны, так і яе распаўсюджванне адбываецца дзякуючы нястомным намаганням з боку чалавека. Аднак выраўніванне сцежак для Збаўцы – прынцыповая і вельмі важная справа ў жыцці кожнага хрысціяніна. У Адвэнце мы павінны ўзяцца за яе з новым запалам.
   
    Дарагія Чытачы!
   Памятайма, што наша канчатковая мэта – асягнуць збаўленне, якое з’яўляецца найбольшым дабром для чалавека. Быць збаўленым – значыць стаць удзельнікам Боскага жыцця, паглыбіцца ў любоў і шчасце самога Стварыцеля.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.