ГРОДНА
Нядзеля,
03 снежня 2023 года |
Засвойваць і пашыраць Евангелле

Перыяд перад святамі Божага Нараджэння людзі звычайна праводзяць актыўна. Чым бліжэй, тым гарачэй. Пакупкі, прыбіранне, гатаванне, перадсвяточная споведзь і г. д. Часам у такой мітусні можна забыцца, навошта ўсё гэта ўвогуле робіцца. Адвэнт павінен навучыць нас радаснаму і адначасова цярпліваму чаканню паўторнага прыходу Пана Езуса. †
Трэба ўсвядоміць, што ўчынкі могуць быць выразам любові да бліжніх, толькі калі выконваем іх з пакорай. Памятайма, што служэнне іншым – у канчатковым рахунку менавіта пра гэта ідзе гаворка – павінна наблізіць нас да Пана, які прыйшоў для таго, каб служыць, а не каб Яму служылі (параўн. Мц 20, 28).
Жадаючы добра падрыхтавацца да свят Божага Нараджэння, не варта засяроджвацца на неістотных рэчах. Гаворка пра хоць неаднойчы вельмі набожныя, але толькі дадаткі. У гонцы за дробязямі рызыкуем згубіць з поля зроку сапраўдны Гарызонт нашага жыцця, якім з’яўляецца Хрыстос.
Езус неаднойчы падкрэсліваў, што пакліканне кожнага чалавека – з’яднанне з Айцом. Бог стаў чалавекам, каб мы аднойчы маглі прыняць поўны ўдзел у Яго жыцці. Каб рэалізаваць гэтае пакліканне, мусім дазволіць, каб Евангелле пранікала ў нашыя сэрцы, а таксама распаўсюджваць яго сярод усяго стварэння. Гэта нялёгкая задача. Як засвойванне Добрай Навіны, так і яе распаўсюджванне адбываецца дзякуючы нястомным намаганням з боку чалавека. Аднак выраўніванне сцежак для Збаўцы – прынцыповая і вельмі важная справа ў жыцці кожнага хрысціяніна. У Адвэнце мы павінны ўзяцца за яе з новым запалам.
Дарагія Чытачы!
Памятайма, што наша канчатковая мэта – асягнуць збаўленне, якое з’яўляецца найбольшым дабром для чалавека. Быць збаўленым – значыць стаць удзельнікам Боскага жыцця, паглыбіцца ў любоў і шчасце самога Стварыцеля.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.