ГРОДНА
Панядзелак,
20 сакавіка 2023 года |
Міласэрная Пані

Слуга Божы кард. Стэфан Вышыньскі, які будзе абвешчаны бласлаўлёным у наступным годзе, разважаючы ў турэмнай камеры аб жыцці Беззаганнай, занатаваў: “Ты кіравалася за Сынам Божай любові ўсюды, каб своечасова падказваць: віна не маюць, хлеба не маюць, любові не маюць, ласкі не маюць, сэрца шукаюць…†
Ці ў Кане, ці на Галгофе, ці сёння – па правіцы Збаўцы, у Небе – Твая міласэрнасць амаль заўсёды ўсміхаецца праз слёзы. Заўсёды там, дзе мука сумненняў. І толькі калі слёзы абмыюць вочы і сэрца ад пылу зямлі, яны заўважаюць міласэрнасць Пана і багатае ў Яго адкупленне”.
Найсвяцейшая Пані аб’яўляе свету, якую вялікую моц мае Божая міласэрнасць, адраджаючы ў людскіх сэрцах надзею на Яго літасць. Набліжае чалавеку любоў Стварыцеля асабліва плённа, паколькі ў яе аснове ляжыць незвычайная ўспрымальнасць мацярынскага сэрца, невымерная адчувальнасць, выключная здольнасць знаходзіць падыход да ўсіх...
На гродзенскіх землях Марыя як Маці Міласэрнасці ўшаноўваецца ў Вастрабрамскім абразе ўжо больш за 300 гадоў. Культ пашырыўся яшчэ больш, калі Маці Божая Вастрабрамская была выбрана галоўнай заступніцай дыяцэзіі. Выява Беззаганнай са скрыжаванымі на грудзях далонямі нібыта ахінае пяшчотай і любоўю ўвесь свет.
Дарагія Чытачы!
Стараймася пераймаць Марыю ў паставе слугі, паколькі міласэрныя атрымаюць міласэрнасць (параўн. Мц 5, 7). Звяртаемся да Маці Міласэрнасці асабліва тады, калі нас прыгнятае жыццё, калі мучыць неспакой, калі пакутуем, абцяжараныя грахамі, калі губляем надзею.
У Яе шукаем суцяшэння, падтрымкі і дапамогі.
Няхай нашы сэрцы, вочы і далоні будуць адкрыты на патрэбы бліжніх, а Беззаганная атуліць кожнага плашчом міласэрнасці! Шчыра падзякуем Найсвяцейшай Маці за ўсе ласкі, якія атрымалі праз Яе заступніцтва.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 287 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.