ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

10 лістапада 2019 года

Ад шчырага сэрца

ВОСТРАБРАМСКАЯ БМ

❧✿❧
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаю сардэчныя віншаванні.
Айцец Вiтольд – ён дапамог мне Калiсьцi Бога палюбiць.
Яго казаннi ўсе я помню,
Iх нельга проста так забыць.
Калi на свята да касцёла
Матуля клiкала мяне,
Айцец Вiтольд быў, як анёлак,
Ва ўсiм пярэчыў сатане.
I хоць жыла тады з грахамi,
Але, пачуўшы святара,
Нiбыта думкі мае самi
Пыталi: “Дзе знайсцi Айца?”.
Айцец Вiтольд у слове кожным
Пра Бога шчыра разважаў,
I мне здавалася, што, можа,
Бог сам нам праз яго казаў...
Ён так хацеў, каб усе пазналi,
Якое шчасце з Богам жыць.
Каб Пана ў сэрцы ўсе трымалi,
Маглi Ім моцна даражыць.
Я помню ўсё, што Вы казалi.
Адзiн з найлепшых Вы святар!
Вы людзям грэшным памагалi
Знайсцi святы Боскi алтар.
З павагай Раіса Варонік
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень жыцця і святарскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог адорвае здароўем і заўсёды падтрымлівае ў цяжкія хвіліны. Прагнем падзякаваць за ўсе гады паслугі ў нашай парафіі, а таксама за адраджэнне святыні. Плён Вашай працы будзе для нас памятным знакам аб Вашай паслузе. Жадаем нястомных сіл на доўгія гады. Няхай Вас адорваюць сваёй апекай Бог Айцец, Святы Дух, Божы Сын і Яго Найсвяцейшая Маці.
Ружанцовыя колы, Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Леанарду Станкоўскаму з нагоды Імянін складаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, а святы Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Солы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Імянін сардэчна жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Бяганскаму з нагоды 12-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні. Дзякуем Богу за дар Вашага паклікання і прысутнасць у нашай парафіі. Вам удзяны за дабрыню і будаванне сярод нас еднасці, за актыўнасць, дапамогу і зычлівасць, набліжэнне нас да Пана і паглыбленне веры праз абвяшчэнне Слова, за тое, што Вы здольны захапляцца Богам і абуджаць такое ж захапленне ў іншых. Жадаем Вам не адчуваць сябе адзінокім і магчы разлічваць на дабрыню і любоў сэрцаў вернікаў. Не дазваляйце нам зачарсцвець і згубіцца ў гэтым свеце. Будзьце для нас прыкладам, адорвайце міласэрнасцю і прабачэннем, якія паходзяць ад Пана. Няхай добры Бог узнагароджвае Вас сваімі шчодрымі ласкамі, здароўем, радасцю і ўменнем пераадольваць штодзённыя праблемы.
Вернікі з парафіі Тракелі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, шмат Божых ласкаў у штодзённай святарскай паслузе. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае Божая любоў, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна чувае над Вамі. Жадаем радасці, моцнага запалу ў выкананні штодзённых задач і абавязкаў, якія Вам даручае Касцёл. Любіце святарства і будзьце яму верным да канца жыцця. Ад усяго сэрца дзякуем бацькам за сына святара.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Радунь
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і зычлівасці ад людзей. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях на працягу ўсёй святарскай паслугі, а Маці Божая дадае сіл, цярплівасці і стойкасці. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Радунь
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Леону Ладышу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады жыцця, плённай працы на Божай ніве, нястомнай апекі Святога Заступніка і Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай смутак Вас абмінае, а жыццё заўсёды плыве ў радасці.
З пашанай і малітвай удзячныя вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы, Войстам
❧✿❧
Дарагі Ксёндз Пробашч Чэслаў Паўлюкевіч! За 20-гадовую душпастырскую паслугу ў нашай парафіі прагнем сказаць Вам шчырае “Аддзяч, Божа”. Не ўдасца словамі апісаць пачуццё ўдзячнасці за Вашу працу, ахвярнае фарміраванне нашых сумленняў і пастаў, набліжэнне нас да Бога і паглыбленне веры, за аптымізм і радаснае святарства, жыццё Хрыстовай запаведдзю любові, братэрскую дапамогу і зычлівасць, якую аказваеце кожнаму з нас. Дзякуем за ўсе душпастырскія візіты ў нашы хатнія Касцёлы і за адкрыццё дару Эўхарыстыі як крыніцы сілы, моцы і святла ў штодзённым жыцці. Дзякуем за гаспадарскі клопат пра нашу святыню, за нястомнае будаванне еднасці, кожнае бласлаўленне і ўдзелены сакрамант. Складаем таксама сардэчныя пажаданні, каб маглі перадаць ідэал святарства як мага большай колькасці святароў і клерыкаў у Беларусі. Няхай св. Ян Павел ІІ выпрошвае для Вас у Езуса і Марыі ўсе неабходныя ласкі, каб маглі надалей умацоўваць духоўнасць еднасці, робячы з Касцёла дом і школу камуніі.
Парафіяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды 13-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і цярплівасці, радасці і аптымізму на кожны дзень. Нізкі Вам паклон за верную, ахвярную службу, мудрыя і добрыя словы, адкрытасць на людзей і вялікае сэрца. Аддзяч Вам, Божа!
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з парафіі Дварэц
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Дзмітрый Папянюк! З нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем, каб як душпастыр Вы імкнуліся да мэты і нястомна адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам на працягу доўгіх гадоў жыцця, дорачы задавальненне і радасць ад усяго, чаго ўдалося дасягнуць, і дазваляючы паставіць яшчэ шмат новых мэт. Жадаем стойкасці і цярплівасці ў рэалізацыі святарскай паслугі, шчодрых дароў ад Бога, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы. Мы ж са свайго боку ахінаем Вас малітвай, каб Бог бласлаўляў ды нястомна ўмацоўваў сваёй ласкай і спакоем.
Парафіяне з Росі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Станіславу Пацыну з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчасця, радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай усе планы рэалізуюцца з Божай дапамогай, Найсвяцейшая Маці ахінае апекай і мацярынскай любоўю, а Святы Дух заўсёды будзе побач і спадарожнічае на жыццёвым шляху. Дзякуем маме за сына святара.
Ружанцовыя колы, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 18-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем добрага здароўя, радасці, сіл, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Святы Дух ніколі Вас не пакідае, Маці Божая моцна трымае за руку, а святы Заступнік заўсёды будзе побач і дапамагае годна перажываць кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Радзюку з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: моцнага здароўя, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і перайманні Хрыста. Няхай усемагутны Бог узнагародзіць Вас за веру і любоў да кожнага чалавека, а Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна мае у сваёй мацярынскай апецы. Дзякуем Богу за ксяндза, а Вашым бацькам – за сына святара.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды 5-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Езус Хрыстус ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух адорвае шчодрымі ласкамі. Імкніцеся за Панам з даверам і надзеяй, рабіце ўсё з запалам, цешцеся светам і сустрэтымі людзьмі, а Ваша сэрца няхай напаўняе любоў.
З малітвай вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Эрнэсту Мікалайчыку з нагоды Імянін і першай гадавіны святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем моцнага здароўя і штодзённай радасці. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і добрай, каб Вы маглі шчыра служыць Богу і людзям. Няхай кожнае Ваша слова будзе голасам Бога, а кожны ўчынак – Яго дабрынёй. Няхай Святы Дух спасылае неабходныя дары, а святы Заступнік нястомна апекуецца Вамі.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Антонію Адамовічу з нагоды 10-ай гадавіны святарскай паслугі складаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Ваша духоўная моц узрастае з кожным днём, а прамень Божай ласкі заўсёды ззяе над галавой. Няхай на Вашым святарскім шляху заўсёды гарыць агонь веры і надзеі.
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус напаўняе Ваша сэрца спакоем, радасцю і надзеяй, дапамагае пераадолець цяжкасці і будзе крыніцай святасці ў сённяшнім свеце. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Дзякуем за Вашу шчырасць, дабрыню і ахвярную паслугу. Заўсёды памятаем пра Вас у малітвах.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.