ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Якія прыкметы Касцёла сведчаць пра яго сапраўднасць?

Задай пытанне

Хрыстос заснаваў толькі адну Царкву і горача маліўся аб еднасці сярод хрысціян.
На вялікі жаль, у гісторыі хрысціянства адбыліся шматлікія падзелы, выкліканыя чалавечай недасканаласцю. Тым не менш, ёсць пэўныя прыкметы, па якіх можна адрозніць сапраўдную Хрыстову Царкву.
1. Незнішчальнасць. Царква павінна існаваць ад пачатку свайго заснавання да сучаснага дня. Яе быццё не можа абмяжоўвацца перыядам часу. Касцёл мае гэтую прыкмету. Нягледзячы на выпрабаванні і пераслед, ён існуе да сёння.
2. Бачнасць. Хрыстос заснаваў сваю Царкву бачнай. Як мы ведаем, Касцёл мае іерархію, публічнае вучэнне, арганізаваны публічны культ, а таксама развітае сацыяльнае служэнне.
3. Еднасць (кіраўніцтва, вера, культ). Езус хацеў для сваёй Царквы выключнай еднасці. Найвышэйшая ўлада ў Касцёле належыць Папу, які ў супрацоўніцтве з біскупамі выконвае сваю місію. Адна і тая ж вера вызнаецца на розных мовах у каталіцкіх святынях па ўсім свеце. Існуюць розныя формы абрадаў, але кожны католік незалежна ад сваёй абрадавай прыналежнасці можа прымаць сакраманты і публічна маліцца ў любой каталіцкай святыні.
4. Паўсюднасць. Езус заклікаў сваіх вучняў абвяшчаць Евангелле ўсім народам (Мц 28, 19). Паўсюднасць Касцёла праяўляецца ў тым, што да яго належаць як людзі розных сацыяльных пластоў аднаго грамадства, так і людзі розных народаў і краін. Не існуе ніякіх абмежаванняў, каб стаць католікам.
5. Апостальскасць. Хрыстовая Царква збудавана на падмурку апосталаў. Хрыстос асабіста вучыў і фарміраваў іх, а яны ў сваю чаргу перадалі апостальскую ўладу сваім наступнікам. Касцёл мае апостальскую пераемнасць ад пачатку свайго заснавання.
6. Святасць. З Боскасці Езуса Хрыста вернікі чэрпаюць сваю святасць. Хоць ведаем прыклады здрады (напрыклад, Юда Іскарыёт), у Хрыстовым Касцёле безліч прыкладаў таго, як хрысціяне застаюцца вернымі свайму пакліканню да святасці. Святасць Касцёла заўважаецца ў яго маральнай дактрыне, якая ніколі не вучыць злу, але заклікае да дабра. Пра святасць Касцёла сведчаць таксама шматлікія цуды, якімі Бог пацвярджае звышнатуральнасць сваёй прысутнасці сярод вернікаў.
7. Беспамылковасць. На працягу стагоддзяў у пытаннях веры Касцёл ніколі не змяняе свайго вучэння. Калі б у вучэннях Папы і каталіцкіх біскупаў была нейкая сур’ёзная памылка, Касцёл не змог бы прайсці праз стагоддзі ў еднасці. Нягледзячы на памылковасць некаторых вучэнняў хрысціян, што адышлі ад еднасці з Касцёлам, ён, як Хрыстовае Цела, застаецца непадзельным і беспамылковым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.