ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (198)

Прэса

catholicby2018Планы епіскапата
   У Мінску адбылося 75-ае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Іерархі абмеркавалі і прынялі тэму наступнага пастырскага года ў Касцёле ў Беларусі, які будзе прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ і пройдзе пад дэвізам: “Адчыніце дзверы Хрысту”. Між іншым быў зацверджаны пераклад на беларускую мову “Літургіі гадзін. ІV том. Звычайны перыяд XVIII – XXXIV тыдзень”, зроблены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ. Епіскапат краіны таксама прыняў рашэнне аб правядзенні ўсебеларускага Дня кансэкраванага жыцця, які адбудзецца 10 лютага 2020 года ў Гродне.
   

aleteia“Езус ратуе!”
Такія словы на англійскай мове змясціў на футболцы мужчына, які стартаваў у гонцы.
25-гадовы Тайлер Мун прымаў удзел у 16-кіламетровым забегу ў Сэнт-Поле (ЗША). На 3-ім кіламетры ў яго здарыўся сардэчны прыступ. Бягун упаў, разбіў твар і косці. Як высветлілася пазней, сэрца на 10 секунд перастала пампаваць кроў. Пасля аператыўнай рэанімацыі мужчыну даставілі ў бальніцу.
    Праз некаторы час бягун пракаментаваў здарэнне наступным чынам: “Я змясціў на футболцы лозунг, у якім сказана «Езус ратуе!». Гэта вельмі падыходзіць да таго, што адбылося са мной далей. Я шчаслівы, што Бог паказаў сваю веліч і моц там, дзе сабралася столькі людзей”.
gosc niedzielny   Вясёлка
– хрысціянскі сімвал?
Раённая пракуратура Чанстахова-Поўнач (Польшча) пастанавіла аднавіць працэс па справе выстаўлення абраза Маці Божай з вясёлкавым арэолам падчас Маршу роўнасці.
Раней тая ж пракуратура спыніла справу, не бачачы ў ёй ніякіх прыкмет забароненага дзеяння. У пастанаўленні пракуратура сцвердзіла, што вясёлка з’яўляецца хрысціянскім сімвалам, таму нельга прызнаць, што яе дадаванне да абраза Маці Божай Чанстахоўскай абражае рэлігійныя пачуцці католікаў. Аднак цяпер пракуратура сцвердзіла, што ў гэтай справе неабходна прызначыць эксперта па пытаннях іканаграфіі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.