ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (154)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак змяніў назву Ватыканскага сакрэтнага архіва. Цяпер ён будзе называцца Ватыканскі апостальскі архіў. Распараджэнне змешчана ў Апостальскім лісце “L’esperienza storica”. “У некаторых сферах і асяроддзях, у тым ліку пэўнага культурнага значэння, гэтая назва набыла прадузятае значэнне чагосьці схаванага, закрытага, даступнага толькі для вузкага кола людзей, – зазначыў Папа. – Ватыканскі сакрэтны архіў, аднак, заўсёды быў і імкнецца быць цалкам адваротным гэтаму”. Установа захоўвае часткі кодэксаў і тэкстаў, якія знаходзіліся ў непасрэднай юрысдыкцыі Пантыфікаў.

    ☞ Старшыня Папскай рады па культуры кард. Джанфранка Равазі выказаўся наконт таго, што “нельга працягваць прымаць штодня дзесяткі тысяч наведвальнікаў у Сікстынскай капэле ў Ватыкане”. Іерарх перакананы: трэба закрываць капліцу для цэлебрацыі св. Імшаў, а таксама ўвесці дадатковую плату за ўваход у святыню (выручку накіроўваць на ўтрыманне і захаванне помніка архітэктуры). У той жа час кард. Равазі падкрэсліў, што “людзі не павінны пазбаўляцца магчымасці захапляцца шэдэўрам”.
   
   ☞ Біскуп Пол Джэймс з Вялікабрытаніі падарыў біскупу Санцьяга Оліверу з Аргенціны копію статуі Маці Божай з Лухана, нябеснай заступніцы Аргенціны. Гэта яшчэ адзін знак прымірэння паміж народамі. Статуя была дастаўлена ў Англію падчас узброенага канфлікту 1982 года, калі абедзве краіны ваявалі за права ўласнасці і кантролю над Фолклендскімі астравамі, архіпелагамі ля ўзбярэжжа Лацінскай Амерыкі. На захопленыя тэрыторыі статую прывезлі аргенцінскія салдаты. Пасля яна была канфіскавана англійскімі вайскоўцамі. Сёння статуя знаходзіцца ў саборы Ваеннага ардынарыяту ў Олдэршоце, дзе стала месцам малітвы за загінулых з абодвух бакоў.
   
   ☞ Галандскія медыкі выказаліся за права на эўтаназію для дзяцей ва ўзросце да 12-ці гадоў. Пра гэта стала вядома са справаздачы 32-ух педыятраў, якія займаліся цяжка хворымі пацыентамі. Яны мяркуюць, што “эўтаназія стала б лепшым рашэннем у 46-ці выпадках з 359-ці”. Дакумент накіраваны ў парламент. З 2004 года ў краіне дзейнічае права на эўтаназію для дзяцей (са згоды бацькоў) ва ўзросце да 1-го года і ад 12-ці да 16-ці гадоў.
   
   ☞ Арцыбіскуп Парыжа Мішэль Опеці запрашае дзяцей з усяго свету прыняць удзел у конкурсе малюнкаў. Неабходна адлюстраваць сабор Нотр-Дам, “які яны ведаюць або ўяўляюць”. Лепшыя работы будуць надрукаваны на заслонах вакол святыні, якая рэстаўрыруецца пасля пажару. Лісты на конкурс неабходна даслаць да 1 сакавіка на адрас: Opération “Dessine-moi Notre-Dame”, 10 rue du Cloître Notre-Dame, 75004, Paris.

vaticannews.va; credo.pro; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.