ГРОДНА
Чацвер,
23 сакавіка 2023 года |
З Богам у сэрцы, з музыкай праз жыццё

Незвычайны чалавек
Музычны шлях спадара Мар’яна пачаўся ў святыні. Падлеткам ён прыходзіў у мясцовы касцёл, дзе напампоўваў паветра ў мяхі аргана. “Нас, такіх памагатых, у арганіста чалавек 10 было. Матор для вялізнага духавога інструмента ў той час яшчэ не вынайшлі, і мы падмянялі адзін аднаго падчас св. Імшы, па чарзе прыводзячы арган у рух”, – узгадвае мужчына.
Сёння духавыя інструменты спадар Мар’ян майструе самастойна. У яго калекцыі дзесяткі дуд і дудачак, рагоў і ражкоў, жалеек і акарын. “У дзяцінстве да касцёла бегалі разам з сябрам Тадзікам (сённяшні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – заўв. аўт.), што жыў па суседстве. Дык нядаўна ён, як убачыў мой асартымент музычных інструментаў, адразу загаманіў ад здзіўлення: «І гэта ўсё тваё?! Ты калі столькі ўсяго нарабіў?», – распавядае з усмешкай музыка. †

Шукаючы не інструмент, але гук
Імкненне спадара Мар’яна майстраваць інструменты ўзнікла з усведамлення, што кожная мелодыя ўнікальная і патрабуе адмысловых прылад, каб дакладна яе выразіць. “Напрыклад, скрыпка дае толькі адзін гук, а з яе дапамогай людзі намагаюцца перадаць творы шматлікіх кампазітараў. Я хачу, каб мае вырабы ўлічвалі ўсе гукавыя асаблівасці. Перш за ўсё, шукаю тэмбр, танальнасць, а пасля майструю”, – дадае музыка. У гэтым спадару Мар’яну дапамагае здольнасць на слых запамінаць пачутую мелодыю і ўзнаўляць яе без нот.

Майстар вешае на адну руку званочкі, затым бярэ 2 абсклюдаваныя палоўкі какоса… і раптам паўстае гукавая ілюзія, нібы на цябе імчыць запрэжка. Пасля адна за адной у руках майстра змяняюцца дудкі, лыжкі, трашчоткі, кляшчоткі – і ў пакоі раздаецца вухканне савы, глухі рык зубра, кваканне лягушак і птушыны спеў.
“Аднойчы зайграў на паршнёўцы, каб правесці жураўліны клін. Дык адна птушка нават спусцілася ўніз, каб паглядзець, хто яе кліча”, – распавядае з усмешкай спадар Мар’ян.
“Вылепіўшы” з драўніны
Скрамблевіцкія інструменты зроблены пераважна з дрэва. Майстар любіць гэты матэрыял за яго “жывасць”. У творчасці выкарыстоўвае каля 20-ці мясцовых парод, а часам і экзотыку. Даводзілася працаваць і з сібірскім кедрам, і з інданэзійскім бамбукам.

Асаблівым чынам майстар ганарыцца акарынамі – глінянымі свістковымі флейтамі. Музыка праявіў вынаходлівасць і першым у Еўропе пачаў рабіць іх з дрэва. Арыгінальныя акарыны звычайна майструюцца ў выглядзе гусянят (так перакладаецца гэтае дзівоснае слова з італьянскай мовы), а спадар Мар’ян надае ім кшталт рыб. На пытанне “чаму?” паціскае плячыма і адмахваецца: “А я ведаю...”. Можа, тут пра сваё заступніцтва нагадвае св. Цэцылія, апякунка музыкаў? Натхняе майстра ўводзіць у незвычайнае аўтарскае мастацтва хрысціянскую сімволіку (па-грэчаску “рыба” – “іхціс”, што з’яўляецца абрэвіятурай грэчаскай фразы “Езус Хрыстус Божы Сын Збаўца”)…
Мелодыя звыш

Мар’ян Скрамблевіч аддаў захапленню ўсяго сябе, яшчэ пачынаючы з тых часоў, калі хадзіў у адных кірзавых ботах і фуфайцы, каб толькі адкласці грошы на пакупку баяна і радаваць людзей сваёй творчасцю.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 284 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.