ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Слова для Жыцця (196)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Урачыстасць Усіх Святых нагадвае нам, што кожны пакліканы да святасці. Святыя ўсіх часоў з’яўляюцца не проста сімвалам, далёкімі, недасяжнымі людзьмі. Наадварот, гэта асобы, якія жылі на зямлі. Яны зведвалі штодзённы цяжар існавання з яго поспехамі і падзеннямі, знаходзячы ў Пану моц, каб заўсёды падымацца зноў і працягваць шлях. З гэтага можна зразумець, што святасць – мэта, якой немагчыма дасягнуць толькі ўласнымі сіламі; гэта плён Божай ласкі і нашага свабоднага адказу на яе. Такім чынам, святасць – дар і пакліканне.
    Застаючыся Божай ласкай, Яго дарам, гэта штосьці, што не можам набыць або абмяняць, але прыняць, тым самым удзельнічаючы ў самім Боскім жыцці праз Святога Духа, які жыве ў нас з дня хросту. Зерне святасці – гэта менавіта хрост. Гаворка ідзе пра ўсё большае выспяванне ўсведамлення, што мы злучаныя ў Хрысце, як парастак з’яднаны з вінаграднай лазой, і таму можам і павінны жыць з Ім і ў Ім, як Божыя дзеці.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 01.11.2019 †


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      У задушны дзень кожныя могілкі перамяняюца ў амбон. Прыходзім сюды, таму што шукаем адказы на пытанні, якія заўсёды турбавалі ўсё чалавецтва. Чаму мы павінны паміраць? Чаму наша цела стане некалі слабым, нерухомым і з часам пераменіцца ў пыл? Што будзе далей? Ці існуе нейкая надзея, якая сягае па-за межы смерці? Проста кожнаму з нас хацелася б, каб жыццё не заканчвалася, кожны з нас мае прыроджанае жаданне бессмяротнасці…
    Як запэўнівае св. Павел, “Хрыстос уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі. […] Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўлены” (1 Кар 15, 20–22). “Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстос, які ўваскрос, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады” (Рым 6, 8–9).
    Вера і надзея, якую ўскладаем на Божага Сына, дазваляюць нам трываць у еднасці з братамі і сёстрамі, якія пераступілі парог смерці і ўжо жывуць іншым жыццём – сапраўдным, вечным, бясконцым. Мы становімся ўдзельнікамі таямніцы еднасці святых. З памерлымі нас яднае штосьці большае, чым толькі памяць, удзячнасць, смутак і жаль. Мы складаем адну супольнасць, называемую Касцёлам.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай на францішканскіх могілках у Гродне, 02.11.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.