ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XXXIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: “Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены”. І спыталіся ў Яго: “Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца?”. Ён сказаў: “Глядзіце, каб вас не звялі, бо шмат хто прыйдзе пад імем Маім, кажучы: «гэта Я» і «наблізіўся час». Не ідзіце за імі. Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але канец не адразу”. Тады сказаў ім: “Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба. Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя. Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе. Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае”.
Лк 21, 5–19

Гатоўнасць да прыходу Бога
   Мноства фальшывых прарокаў – прадстаўнікі разнастайных сект – спрабуюць вызначыць дату канца свету. Яны спасылаюцца на розныя прадказанні, варажбы і прыкметы, таксама і на тыя, якія пералічвае Езус у дадзеным фрагменце Евангелля: войны, землятрусы, голад, мор, знакі з неба.
    На гэтую тэматыку сёння паўстаюць усё новыя і новыя фільмы, друкуюцца шматлікія кнігі і артыкулы. Многія людзі дазваляюць сябе падмануць і замест таго, каб клапаціцца аб збаўленні сваёй душы, яны ахоўваюць маёмасць, рыхтуюць сховішчы, назапашваюць правізію.
    Для нас, хрысціян, вызначальнікам думак пра канец свету павінны быць словы Езуса: “А пра дзень той або гадзіну ні анёлы ў небе, ні Сын, ніхто не ведае, а толькі Айцец” (Мк 13, 32).
    Мы пакліканы засяроджана чакаць паўторнага прыйсця Хрыста, каб дзякуючы стойкасці веры здабыць вечнае жыццё.
    Хоць думкі пра Апошні Суд могуць абудзіць пачуццё страху, не трэба расчароўвацца. Бог любіць кожнага з нас! Яго Сын збавіў чалавека сваёй найдаражэйшай Крывёю.
   Прыходзячы ў якасці Суддзі, Ён, бясспрэчна, пакажа паўнату сваёй міласэрнасці. Калі б толькі мы хацелі прызнаць сваю маласць і грэшнасць, калі б толькі адкрылі сваё сэрца Яго любові…
● Як я рыхтуюся да сустрэчы з Богам у вечнасці?
● Што раблю, каб выратаваць сваю душу?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.