ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

XXXII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Тады падышлі некаторыя з садукеяў, якія казалі, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго: “Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства свайму брату. Было ж сем братоў. Першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны. Потым другі, і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі. Урэшце, памерла і жонка. Дык вось, пасля ўваскрашэння, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю”. Езус сказаў ім: “Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж.
    А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення. А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра куст, калі назваў Пана «Богам Абрагама, і Богам Ісака, і Богам Якуба». Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць”.
Лк 20, 27–38

Вера ва ўваскрашэнне
   Навіны пра бясконцыя трагедыі ў свеце – авіякатастрофы, аварыі, тэрарыстычныя акты – прыводзяць да таго, што частка грамадства прывычна ўспрымае смерць, якая збірае “багаты ўраджай”. Толькі адыход блізкай асобы ці невылечная хвароба можа прымусіць чалавека ўсвядоміць, што смерць рэальная і датычыць кожнага. Звычайна тады прыходзіць роздум над уласным жыццём, над яго далікатнасцю і мінучасцю. Узнікаюць пытанні: у чым сэнс майго існавання? калі яно скончыцца? што будзе пасля смерці?
    Падобныя пытанні ў прыведзеным фрагменце Евангелля задаюць Езусу асобы, якія ўпрасцілі чалавечае жыццё выключна да зямнога існавання. Хрыстос, бачачы памылковасць іх поглядаў, тлумачыць, што нельга параўноўваць вечнасць з зямной рэчаіснасцю. Гэта два розныя светы, кіруемыя рознымі законамі. Пра нябесны свет з упэўненасцю можна сказаць толькі тое, што там усе будуць жыць для Бога, бо Ён “не ёсць Богам мёртвых, але жывых”. Каб жыць вечна, нам трэба памерці для зямлі, як зярнятка ў глебе, і тады прарасцём на вякі!
● Як часта я думаю пра вечнае жыццё?
● Як клапачуся пра якасць сваёй веры, якая вядзе да сузірання шчасця?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.