ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

27 кастрычніка 2019 года

Ад шчырага сэрца

УСІХ СВЯТЫХ

❧✿❧
Паважанага Ксяндза Доктара Юрыя Бяганскага прагнем ад усяго сэрца павіншаваць з паспяховай абаронай доктарскай працы і атрыманнем тытула доктара літургіі. Жадаем, каб веды, якія здабываеце, дазвалялі Вам больш поўна і плённа рэалізаваць пакліканне, а нас узбагачалі і натхнялі брацца за новыя выклікі на карысць Касцёла. Няхай вера і розум – тыя два крылы, на якіх людскі дух узносіцца да сузірання праўды – вядуць Вас да вяршынь святарскага і навуковага жыцця! Дарагі Ксёндз Доктар, дазвольце нам раздзяліць Вашу радасць!
З глыбокай павагай вернікі з парафіі Наведзінаў НПМ у Тракелях
❧✿❧
Паважанаму Айцу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Імянін і Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю Усемагутнага, а выконваемая паслуга прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Дзевятоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, а таксама стойкасці і зычлівых людзей побач. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, Святы Дух адорвае духоўным багаццем, а кожны дзень паслугі будзе напоўнены радасцю і спакоем. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве і ўдзячнасцю вернікі з капліцы ў Суражы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, натхнення і вытрымкі на доўгія гады душпастырскага служэння. Нялёгкі цяжар ляжыць на плячах, агорнутых сутанаю. Ніхто, акрамя самога Хрыста, да канца не ведае, якія вялізныя намаганні даводзіцца прыкласці святару ў сваім служэнні. Нягледзячы на гэта, у Вашых вачах мы бачым любоў і дабрыню. Жадаем, каб Бог аддзячыў Вам сваёй міласэрнасцю і шчодрымі ласкамі, дапамагаў трываць у веры і з яшчэ большай моцаю раскрываў у Вас патэнцыял Хрыстовага святара. Няхай Бог Айцец, Маці Божая і ўсе святыя апекуюцца Вамі і бласлаўляюць паўсюль, заўсёды, да канца жыцця. А біскупу дзякуем, што скіраваў да нас такога адданага святара.
З вялікай удзячнасцю і пашанай парафіяне з Казлоўшчыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, здароўе не слабее, а людзі побач адорваюць дабрынёй і радасцю. Няхай усемагутны Пан Бог адорвае сваімі бязмежнымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна чуваюць над Вамі.
З памяццю ў малітве вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскам з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, усмешкі. Няхай вера становіцца ўсё больш моцнай, а абвешчанае Слова ўсё глыбей пранікае ў сэрцы вернікаў. Няхай на кожным кроку Вам спадарожнічае Пан Езус і абараняе ад усяго зла. Жадаем таксама шмат сіл і душэўнага супакою для актыўнага ўдзелу ў жыцці парафіі і супольнасці Касцёла.
Вернікі з Рандзілаўшчыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а шчырая малітва і мудрыя, павучальныя казанні пранікаюць глыбока ў душы і цешаць людскія сэрцы. Будзьце святаром па прыкладзе Езуса Хрыста і надалей асвячайце людзей, даючы сведчанне сапраўднага хрысціяніна.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сілы, радасці, усмешкі, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа ды сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а дабрыня, вера і зычлівасць людзей заўсёды Вам спадарожнічаюць.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Дуды
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх далонях, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Святы Дух удзяляе шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці заўсёды мае ў сваёй апецы, каб Вы ў добрым здароўі маглі выконваць Божую волю. Спакой і дабро!
Супольнасць Францішканскага ордэна свецкіх пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў паслузе на ніве Пана. Няхай Святы Дух нястомна будзе побач, каб Вы і далей вялі ўсіх вернікаў да збаўлення, а Маці Божая няхай засцерагае ад усякага зла.
Удзячныя парафіяне і апостальства “Маргарытка” з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Дзякуем за прыклад набожнасці, добрае сэрца і за тое, што Вы з намі.
Ружанцовае кола і вернікі з капліцы Вінцукі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.