ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
Адстойваючы хрысціянскія каштоўнасці

Што менавіта стала прычынай узнікнення дадзенай ініцыятывы ў нашай краіне?
Як праяўляецца ЛГБТ-прапаганда ў Беларусі і як яна можа паўплываць на сям’ю?
Аб гэтым разважае Аліна Санько, удзельніца каталіцкай малітоўнай групы “У абарону жыцця” і каардынатар згаданай ініцыятывы на Гродзеншчыне.
На працягу апошняга часу тэма сцірання гендэрных межаў усё часцей паўстае ў СМІ. Пад маскамі гендэрнай роўнасці ЛГБТ-тэмы прасоўваюцца ў дзяржаўную палітыку. Як мы ведаем, спачатку так адбывалася ў тых краінах, дзе сёння ўжо легалізаваны аднаполыя саюзы з правам усынаўлення дзяцей; дзе набірае папулярнасць бясполае выхаванне, паводле якога бацькі прапануюць дзіцяці самастойна вырашыць, з кім яно сябе атаясамлівае: з хлопчыкам ці з дзяўчынкай; дзе без дазволу бацькоў сын ці дачка можа змяніць свой пол.†
Акрамя рэгулярных публікацый на тэму ЛГБТ у сацыяльных сетках і на інтэрнэт-парталах, праводзяцца квір-фестывалі, тэматычныя семінары, распаўсюджваецца ЛГБТ-сімволіка (вясёлкавы сцяг). Я асабіста сутыкнулася з ЛГБТ-прапагандай, калі знайшла ў пад’ездзе свайго дома буклеты з рэкламай квір-праекта, накіраванага на “разбурэнне шкодных стэрэатыпаў”. Можна меркаваць, што ўяўленні пра традыцыйную сям’ю ў дзіцяці, якое з простай цікавасці можа трапіць у такое асяроддзе, будуць разбурацца як непатрэбныя.
Сярод моладзі актыўна распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што гомасексуалістамі нараджаюцца, а не становяцца, не зважаючы на тое, што гэтаму няма ніякіх афіцыйных пацвярджэнняў. Папулярызацыя падобных поглядаў ужо мае свае наступствы:
у краінах з легалізаванымі аднаполымі адносінамі назіраецца ўсё меншая тэндэнцыя да ўтварэння сем’яў і зніжэнне нараджальнасці.
Касцёл адкрыта абараняе традыцыйную сям’ю, заснаваную на сужэнстве мужчыны і жанчыны. Мітрапаліт МінскаМагілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які неаднаразова публічна выказваўся супраць гендэрнай ідэалогіі, сёлета выступіў з падтрымкай ініцыятывы па зборы подпісаў за абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцей і супраць ЛГБТ-прапаганды сярод непаўналетніх. Мне здаецца, гэтая ініцыятыва з’яўляецца сведчаннем нашай вернасці вучэнню Касцёла. Яна аб’ядноўвае людзей перад абліччам цывілізацыі смерці, як яе назваў св. Ян Павел ІІ. Гэта наша заява адносна таго, што мы, як кожны іншы ў сучасным талерантным свеце чалавек, маем права выказацца.
Я шчыра дзякую ўсім вернікам і святарам, якія рашуча абазначылі сваю пазіцыю. Заахвочваю таксама ўсіх неабыякавых да будучыні нашых дзяцей і хрысціянскіх сем’яў далучыцца да гэтай ініцыятывы.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.