ГРОДНА
Серада,
08 лютага
2023 года
 

Слова для Жыцця (195)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У наш час, пазначаны глабалізацыяй – якая павінна быць салідарнай і паважлівай да асаблівасцей народаў, але якая пакутуе ад уніфікацыі і старых канфліктаў з-за ўлады, што распальваюць войны і знішчаюць планету – вернікі пакліканы з абноўленым запалам несці паўсюль добрую навіну аб тым, што ў Езусе міласэрнасць перамагае грэх, надзея – страх, братэрства перамагае варожасць.
    Гаворка ідзе пра тое, каб адчуць моцны заклік да місійнай дзейнасці сярод усіх народаў і людзей, якія жывуць на ўзбочыне тут, сярод нас. Менавіта ад нашага братэрства, веры і любові будзе зыходзіць сіла і імпульс для місійнай дзейнасці. Жыць у братэрстве толькі ва ўласным закрытым коле – значыць гасіць Духа, які робіць людзей з’яднанымі дзеля абвяшчэння таго, што Хрыстос – наш супакой, што ў Ім былі пераможаны ўсе падзелы, што толькі ў Ім ёсць збаўленне для кожнага народа і кожнага чалавека.
    Для паўнаты жыцця місійнай дзейнасцю існуе неад’емная ўмова – малітва. Малітва гарачая і няспынная, згодна з навучаннем Езуса, у якім Ён распавядае прыпавесць пра тое, што “трэба заўсёды маліцца і не падаць духам” (Лк 18, 1).
    Малітва – гэта першая падтрымка з боку Божага народа для місіянераў, багатая любоўю і ўдзячнасцю за складанае заданне абвяшчаць і дарыць святло і ласку Евангелля тым, хто іх яшчэ не атрымаў. Сёння спытай сябе: “А ці малюся я за місіянераў?”.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 20.10.2019 †


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Калі хочам быць сапраўднымі хрысціянамі, вернымі вучнямі Езуса Хрыста, у сваім духоўным жыцці мы не можам згаджацца на пасрэднасць. Не можам мець летняе сэрца, абыякавае, раздзеленае паміж Панам Богам і справамі гэтага свету. У сэрцы хрысціяніна Усемагутны павінен быць заўсёды на першым месцы, і тады ўсё іншае будзе на правільным месцы.
    Дарога да святасці ва ўсіх людзей свая, у залежнасці ад іх паклікання. Але кожны на гэтай дарозе павенен сустрэць Хрыста і пайсці за Ім… Няхай Святы Дух нястомна нас асвячае і дапаможа зразумець, што нашым найлепшым Сябрам і найбольшым Шчасцем з’яўляецца Езус Хрыстус, наш Збаўца.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай на адпустовай урачыстасці ў касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, 15.10.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  326

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.