ГРОДНА
Чацвер,
24 красавіка 2025 года |
Сезонная дэпрэсія. Абыдземся без антыдэпрэсантаў

Адкуль бярэцца сезонная дэпрэсія
На працягу многіх стагоддзяў жыццё чалавека было наўпрост звязана з прыродай. Вясной і летам даводзілася шмат працаваць, а восенню і зімой, калі прырода замірае, а дзень становіцца кароткім, працы было менш, тэмп жыцця натуральным чынам запавольваўся. Чалавек рыхтаваўся перажыць халады і ўпадаў у лёгкі стан “сну”: зніжаўся метабалізм, падаў узровень энергіі. Рытмы прыроды і поры года вызначалі паўсядзённую дзейнасць людзей. †

У сучасным свеце, калі спрабуем замяніць недахоп сонечнага святла лямпачкай, наша актыўнасць амаль цэлы год застаецца на больш-менш высокім узроўні. Магчыма, тое, што ў мінулым дазваляла спраўляцца з неспрыяльнымі ўмовамі, звязанымі са зменамі ў прыродзе, зараз ускладняе нам жыццё.
Прычыны сезонных парушэнняў
Лічыцца, што галоўным фактарам сезоннай дэпрэсіі з’яўляецца недахоп сонечнага святла, якое ўплывае на функцыянаванне розных структур мозга.
Даказана, што самым неспрыяльным з’яўляецца недахоп святла ў ранішнія гадзіны, паколькі ён скажае вельмі важныя рытмы чалавека – сон і чуванне. Гэта выклікае ўзмоцненае выдзяленне мелатаніна, т. зв. гармона сну. У выніку мы становімся соннымі і стомленымі. Акрамя таго, ён збівае рытмы іншых гармонаў, напрыклад, зніжае сератанін, які, у прыватнасці, адказвае за падтрыманне ўзроўню добрага настрою.
Таксама сезонныя ваганні настрою звязаны з індывідуальнай успрымальнасцю чалавека. Сярод магчымых прычын – зніжэнне адчувальнасці сятчаткі вока да святла.
Хто хварэе часцей за ўсё
Сезонная дэпрэсія закранае людзей, якія жывуць у цэнтральных і паўночных геаграфічных шыротах. У Еўропе сімптомы восеньскага смутку адчувае каля 10-15% насельніцтва. Ад сезоннай дэпрэсіі пакутуць у асноўным маладыя людзі. Першы эпізод звычайна адбываецца ва ўзросце 20–40 гадоў. Цікава, што жанчыны часцей пакутуюць у параўнанні з мужчынамі (прыкладна ў 4 разы). Таксама сезонная дэпрэсія нярэдка назіраецца ў дзяцей. Існуе версія, што схільнасць да эмацыянальнага захворвання перадаецца генетычна.
Сезонныя ваганні настрою могуць здарыцца з кожным, хоць часцей за ўсё бываюць у людзей з тонкай псіхічнай арганізацыяй, а таксама аслабленых стрэсамі, хваробамі, незадаволеных жыццём. Варта своечасова зразумець, што першым тэрапеўтычным сродкам ад прыгнечанасці з’яўляецца ўсё тое, што прыносіць радасць.

|
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 252 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.