ГРОДНА
Панядзелак,
30 студзеня
2023 года
 

Падкамісія па справах касцёльнай музыкі і спеву

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
У межах І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі бп Аляксандр Кашкевіч стварыў Падкамісію па справах касцёльнай музыкі і спеву, якая ўваходзіць у склад Камісіі па справах літургічнага душпастырства і сакраментальнага жыцця. Абшарам яе зацікаўленасці з’яўляецца ўсё тое, што датычыць спеву і музыкі ў нашых святынях.
    Касцёльная музыка вылучаецца святасцю, г. зн. праўдай, прыгажосцю формы і ўсеагульнасцю. Яна не можа падлягаць свецкім рэмінісцэнцыям і банальным формам поп-музыкі. Рэпертуар, які выконваецца падчас св. Імшы, павінен быць згодным з літургічнымі правіламі, беручы пад увагу асобныя часткі літургіі, адпавядаць літургічнаму перыяду. ✝︎
Музыка, што гучыць падчас св. Імшы, а ў асаблівасці спеў, з’яўляецца не толькі аздабленнем урачыстай літургіі, але таксама яе інтэгральнай часткай: служыць праслаўленню Бога і асвячэнню вернікаў (параўн. KL 112). Таму яна павінна быць згодная з духам і важнасцю літургіі, спрыяць удумліваму перажыванню св. Імшы. Не можа выключаць сабраных вернікаў з удзелу ў спеве, а яднаць іх, каб галасы супольна гучалі падчас літургічных дзеянняў.
    Члены Падкамісіі заўважаюць, што супольнасць Касцёла Гродзенскай дыяцэзіі працягвае традыцыі рэлігійнай і літургічнай музыкі. Заахвочваюць святароў, катэхетаў і, у першую чаргу, арганістаў цярпліва навучаць маладых людзей рэлігійным песням. Звяртаюць таксама ўвагу на тое, што душпастырам варта шукаць шляхі і прыкладваць намаганні, каб заахвоціць парафіян да супольнага спеву падчас літургічных цэлебрацый. Гэта можа ў значнай ступені актывізаваць набожнасць вернікаў.
    На пасяджэннях Падкамісіі падкрэсліваецца, што ў св. Імшы з удзелам дзяцей і моладзі належыць падабраць адпаведныя літургічныя песні з улікам узросту ўдзельнікаў і іх выканаўчых магчымасцей, а таксама неабходнасці захаваць сакральны і малітоўны характар цэлебрацыі Эўхарыстыі.
    Падкамісія адзначае, што ў буйных парафіях павінны дзейнічаць парафіяльны хор і літургічныя музычныя калектывы, каб ажывіць нядзельныя св. Імшы. Рэкамендуецца таксама стварэнне інструментальных гуртоў, якія выконвалі б касцёльную музыку. У меншых парафіях, дзе няма арганіста, спеў могуць падтрымліваць адпаведна падрыхтаваныя для гэтага кантары.
    Падкамісія таксама разважае аб стварэнні дыяцэзіяльнай пляцоўкі, якая б займалася навучаннем будучых і фармацыяй дзеючых арганістаў і касцёльных музыкаў.
    Заахвочваем ахінуць малітоўнай памяццю членаў Падкамісіі па справах касцёльнай музыкі і спеву. Няхай музыка і спеў, якія гучаць у нашых святынях, спрыяюць ажыўленню веры людзей і служаць сустрэчы чалавека з Богам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  336

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.