ГРОДНА
Субота,
02 снежня
2023 года
 

XXX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: “Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: «Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю». А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: «Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка». Кажу вам, што менавіта гэты пайшоў у дом свой апраўданы, а не той, бо кожны, хто ўзвышае самога сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, узвысіцца”.
Лк 18, 9–14

Не ўзвышаць сябе над іншымі
   Бог любіць сэрцы, напоўненыя праўдай і пакорай. Не церпіць пыхі, падману і зласлоўя. Гэта пацвярджае прыклад фарысея і мытніка з прыведзенага фрагмента Евангелля. Мытнік, які стаў перад Панам з голай праўдай пра сябе, пайшоў апраўданы. Фарысей жа, які хваліўся сваімі ўчынкамі, а іншых абвінавачваў, не атрымаў прабачэння. Пакора – гэта дзеянне ў праўдзе, прыніжэнні сябе, каб быць узнесеным Богам. Гэта спробы пазбавіцца ад усяго, што перашкаджае, каб магчы напоўніць сэрца Праўдай.
    Толькі ласка Усемагутнага, якая ачышчае, апраўдвае і асвячае, дазваляе чалавеку стаць лепшым. Пан адорвае Ёю тых, хто пакорна просіць: “Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшніка!”. Толькі такія будуць узвышаны, паколькі Хрыстос не за “дасканалых”, а за грэшнікаў пайшоў на ўкрыжаванне.
● Якую паставу я займаю перад Богам?
● Ці стараюся быць пакорным чалавекам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.