ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Нічога не рабіць без Хрыста!

Выплыві на глыбіню

Кл. Андрэй Юхнік, алюмн ІV курса Гродзенскай ВДС, паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў ЛідзеВыплыві на глыбіню
Я лічу, што кожную справу, абавязак, працу і вучобу трэба давяраць Езусу. Інакш усе намаганні будуць марнымі і не прынясуць сапраўднай радасці ад крочання за Хрыстом.
Пра пакліканне
    Голас Езуса я пачуў, як толькі стаў міністрантам – у 5 класе. Гэта быў пакуль што заклік шэптам, бо сам яшчэ не задумваўся над будучыняй. Паволі стаў больш цікавіцца жыццём Каталіцкага Касцёла і яго гісторыяй.
    Святар, які займаўся дзецьмі і моладдзю ў нашай парафіі, прысвячаў шмат часу і сіл на тое, каб паглыбляць веру маладых людзей. Галоўнае, чаму ён мяне навучыў, – павазе і любові да Эўхарыстыі. Так з гадамі я ўсё больш выразна адчуваў, што таксама, як святар, хачу прысвяціць сябе службе на жніве Пана; таксама хачу працаваць з людзьмі і дапамагаць ім у пошуках жывога Езуса Хрыста; таксама хачу адпраўляць св. Імшу. Размовы са святарамі ўсё больш падмацоўвалі маё рашэнне стаць па іх прыкладзе душпастырам.

    Пра бацькоў
    Вельмі шмат мне дала сям’я. Бацькі з малога прывучылі да малітвы. Выхоўвалі мяне ў хрысціянскім духу і перадавалі веру, якую самі вызнавалі. За гэта цяпер ім бязмежна ўдзячны.
   
    Пра семінарыю
    Часта мы называем семінарыйную супольнасць сям’ёй. Тут вучымся быць адзін аднаму братамі: падбадзёрыць добрым словам у цяжкую хвіліну, а калісьці і зрабіць заўвагу. Вучымся паважаць адзін аднаго. А калі будзем умець любіць і шанаваць членаў супольнасці, палюбім і людзей, да якіх будзем пасланы.
   
   Пра незабыўныя моманты
    Улетку мне пашанцавала праходзіць літургічна-душпастырскую практыку ў Шчучыне падчас “Канікул з Богам”. Для мяне гэта быў першы вопыт працы з моладдзю і дзецьмі ажно ў такім сур’ёзным маштабе. Думаю, атрыманы досвед застанецца ў памяці на ўсё жыццё! Людзі, якіх сустрэў, назаўжды пасяліліся ў маім сэрцы.
    Важнай падзеяй сталі таксама апошнія рэкалекцыі для юнакоў, якія ладзіліся ў семінарыі. Сустрэчы і праца з маладымі людзьмі не могуць не матываваць да нястомнага паглыблення сваіх ведаў і веры. Бо проста сустрэцца і пагаварыць з хлопцамі – адно, аднак як семінарыст я павінен падзяліцца з імі нечым большым...
   
    Пра людзей
    Мяне захапляюць сустрэчы з людзьмі. Я бачуся з імі ў парафіі, падчас практык, на катэхезах. Кожная сустрэча пакідае нейкі след у памяці. Вучышся слухаць і чуць іншага чалавека, быць адкрытым на яго патрэбы. Заўсёды ёсць, што пераняць ад бліжняга, бо ўсе людзі носяць у сабе нейкую мудрасць.
   
    Думаю, што…
    Семінарыст не можа заставацца на тым узроўні, на якім ён быў, калі толькі прыйшоў у семінарыю. Павінен прыкладваць усе магчымыя сілы, каб не заглушыць голас Пана ў сваім сэрцы, а чуць яго яшчэ больш дакладна.
    І гэта датычыць не толькі духоўнай фармацыі, але і інтэлектуальнай, чалавечай, пастырскай.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.