ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (152)

Варта ведаць

☞ У Касцёле будуць аб’яўлены 5 новых бласлаўлёных. У іх ліку кард. Стэфан Вышынскі – арцыбіскуп-мітрапаліт Гнезна і Варшавы, Прымас Польшчы; кс. Франчэска Матола – заснавальнік свецкага інстытута Аблатак Найсвяцейшага Сэрца ў Калабрыі; а таксама 3 свецкія вернікі: італьянка Алесандра Сабаціні, іспанец Хуан Родж Дзігль і бразільянка Бенігна Кардоса да Сілва. Разам з тым, з прызнаннем гераічнасці цнотаў, абвешчаны Слугі Божыя: італьянскі біскуп Аўгуста Чэзарэ Бертацоні, французскі святар Луі Кэрб, іспанская манахіня Францішка ад Дзіцятка Езус з Ордэна св. Клары.

    ☞ Святы Айцец Францішак выдаў Апостальскі ліст “Aperuit illis” у форме motu proprio, у якім абвясціў ІІІ нядзелю звычайнага перыяду літургічнага года нядзеляй Божага слова. Яна прызначана для ўрачыстага ўшанавання Бібліі. Дакумент быў апублікаваны 30 верасня бягучага года, у дзень літургічнага ўспаміну св. Гераніма – вядомага лацінскага перакладчыка Святога Пісання. Сёлета адзначаецца юбілей 1600-годдзя яго адыходу ў вечнасць.
   
   ☞ Папа Францішак падзяліў самую вялікую каталіцкую дыяцэзію ў свеце. З архідыяцэзіі Мехіка (Мексіка), якая налічвала 8,8 мільёнаў вернікаў, былі вылучаны 3 новыя дыяцэзіі: Аскапацалька, Істапалапа і Сачымілька. Разам з архідыяцэзіяй яны будуць утвараць мітраполію Мехіка. З гэтага часу самай вялікай з’яўляецца архідыяцэзія Кіншаса ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (амаль 7 мільёнаў вернікаў). Мехіка займае 2-ое месца (5,2 мільёнаў), на 3-ім знаходзяцца Сан-Паўлу ў Бразіліі і Мілан у Італіі (налічваюць крыху больш за 5 мільёнаў вернікаў кожная).
   
   ☞ Урад Хімачал-Прадэш (Індыя) зацвердзіў новы абмежавальны закон, які мае засцерагчы ад прымусовых навяртанняў. На практыцы ён імкнецца заблакіраваць усякую евангелізацыйную дзейнасць. Закон прадугледжвае жорсткія пакаранні ад 5-ці да 7-мі гадоў турмы за г. зв. прымус да навяртання. У дадатку патрабуецца, каб будучыя навернутыя і іх духоўныя кіраўнікі паведамлялі аб сваім намеры за месяц у лісце да акружнога суддзі. Каталіцкія іерархі лічаць, што новы закон знявольвае чалавека, паколькі прымушае яго на працягу ўсяго жыцця заставацца ў традыцыі, у якой нарадзіўся.
   
   ☞ Амерыканскія біскупы выступаюць з крытыкай адносна неадназначнасці поглядаў суайчынніка а. Джэймса Маціна SJ. Святар сцвярджае, што адкрытасць парафій на ЛГБТ-супольнасць можа “ўзбагаціць” Касцёл і веру людзей. Іерархі прызнаюць, што з аднаго боку айцец справядліва выказвае праўду пра тое, што Бог любіць усіх людзей; а з другога – ён стварае блытаніну сярод вернікаў, прапагандуючы ілжывае пачуццё таго, што амаральныя сексуальныя паводзіны прымальныя ў святле Божага закону.

vaticannews.va; credo.pro; wiara.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.