ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

Мы пасланыя

Слова рэдактара

 Місія нясення Хрыста іншым – ажно да краёў зямлі – няспынна трывае на працягу 2-юх тысяч гадоў. Наказ ісці і абвяшчаць Добрую Навіну надалей застаецца актуальнай і вельмі патрабавальнай задачай, пакінутай Касцёлу Збаўцам.
    Як Айцец паслаў Сына, так і Сын паслаў апосталаў, а цяпер пасылае нас для рэалізацыі асаблівай місіі збаўлення чалавека. Яе сёння выконвае Касцёл, які па сваёй прыродзе пакліканы, каб абвяшчаць Божае слова, ствараць згуртаванні вучняў, а таксама дзяліцца верай у адзінага Пана, Даўцу вечнага жыцця.
   Касцёл 3-га тысячагоддзя, як гаварыў св. Ян Павел ІІ, павінен вярнуць сваю місіянерскую стараннасць і змясціць наказ Хрыста “Ідзіце і навучайце” ў цэнтр сваёй душпастырскай дзейнасці.
Сёння папа Францішак заклікае распачаць новы этап евангелізацыі, поўны дынамізму і радасці. Характарызуе яго як місійны выхад, каб дабрацца на перыферыі свету; як адпраўленне ў дарогу, каб скласці супольнасць вучняў, якія бяруцца за новыя ініцыятывы.
    Мы ўсе запрошаны выйсці за межы сваіх парафій, супольнасцей, сямейных ачагоў з Добрай Навінай. Нягледзячы на тое, якім жыццёвым пакліканнем нас адарыў Бог, моцай св. хросту ўсе з’яўляемся – як навучае папа Францішак – вучнямі-місіянерамі (EG, 120).
    З запалам мусім дабірацца да тых, хто патрабуе святла Евангелля, да тых, хто страціў смак веры, жыве ў яе нястачы. Маем скіравацца ў дарогу, каб быць сапраўднымі сведкамі Хрыста. Надзвычайны місійны месяц, які зараз трывае ў Паўсюдным Касцёле, з’яўляецца нагодай, каб усвядоміць, што наказ Езуса “Ідзіце і навучайце” датычыць усіх членаў Касцёла. Кожны з нас пакліканы да евангельскага аднаўлення і місійнага навяртання.
   
    Дарагія Чытачы!
   Давайце далучымся да евангелізацыйнай дзейнасці Касцёла. Заклікайма Святога Духа, “галоўную дзеючую асобу місій”, каб дзейнічаў у нас і праз нас, каб “усе людзі былі збаўлены і дайшлі да пазнання праўды” (1 Цім 2, 4).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.