ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

29 верасня 2019 года

Ад шчырага сэрца

РУЖАНЦОВАЯ МБ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды юбілею жадаем усяго найлепшага: Божай любові і людской зычлівасці. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас за ахвярную працу, бласлаўляе кожны дзень паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваім клопатам і заступніцтвам на працягу ўсяго жыцця.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і бясконцых сіл. Няхай высілак змагання са штодзённасцю дазволіць заўважыць прыгажосць і глыбіню жыцця. Няхай на шляху, які ўказаў Пан, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, адорваючы бласлаўленнем і патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух, святло якога Вы носіце ў сэрцы, будзе шчодрым на свае дары.
З павагай вернікі і святары з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне
❧✿❧
Паважанаму Айцу Багуславу Вуйтовічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя на доўгія гады жыцця і шмат сіл. Няхай Езус адорыць патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая нястомна мае ў сваёй апецы. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гальшанаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, радасці, шмат сіл, моцнага здароўя, запалу і натхнення, зычлівых людзей побач, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Ваша сэрца напаўняецца міласцю, а прамяні міласэрнасці асвятляюць жыццёвы шлях.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Бердаўкі і Першамайска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: бласлаўлення ад Езуса Хрыста, добрага здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу ў працы, сілы, душэўнага супакою, шчодрага плёну на Божай ніве і сталай апекі Найсвяцейшай Маці.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом Ваш святарскі шлях, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай любові.
З памяццю ў малітве Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Хай добры Бог ад бед ліхіх Цябе засцерагае, А Святы Дух сваім святлом штодзённа ўзмацняе. Хай Езус Пан у душы Тваёй нястомна чыніць цуды, Каб плён стакротны Тваіх прац быў бачны нам усюды.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Юрый Грыцко! Прыміце самыя шчырыя віншаванні ў дзень Вашага нараджэння! Здароўя моцнага жадаем, Малітву да неба пасылаем, Каб сілу духа Бог Вам даў, Цярпення да людзей паслаў, А Маці Божа дарагая Плашчом любові ахінала. Сёння свята адзначаем І Вам вершы прысвячаем. Хочам мы зрабіць прызнанне: Вы наш узор для пераймання. Зладзіце з любым заданнем, Нават з самым нерэальным. Хай заўсёды гэтак будзе: Паважаюць, любяць людзі. Хай і Неба будзе з Вамі, А малітва акрыляе. Вы прабачце грэшных нас, Што пакрыўдзілі падчас. Хай за гэта добры Бог Зберажэ Вас ад трывог!
Вернікі з вёсак Хадзілоні і Старыя Паддубы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення і міласэрнасці, а таксама ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе сонечным, радасным і шчаслівым. Няхай Маці Божая нястомна Вамі апекуецца і атуляе сваім плашчом.
Вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
❧✿❧
Паважанай Спадарыні Леакадзіі Ластоўскай з нагоды юбілею 70-годдзя складаем сардэчныя пажаданні: радасці, супакою і поспехаў. Няхай Хрыстос асвячае сцежкі штодзённага жыцця, напаўняе надзеяй, верай, любоўю і бласлаўленнем, Святы Дух адорвае ўсімі ласкамі, а Маці Божая дадае сіл, каб крочыць наперад.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Капцёўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады жыцця, плённай працы на Божай ніве, нястомнай апекі святога Заступніка і Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай смутак Вас абмінае, а жыццё плыве ў радасці. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і Ружанцовыя колы з парафіі Капцёўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, Божай моцы, радасных дзён жыцця, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом, а Святы Дух удзяляе шчодрыя дары. Дзякуем за добрае сэрца, адкрытае на людскія патрэбы, і час, які ўдзяляеце нам.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Айцец Нябесны адорвае ласкай здароўя, Хрыстос заўсёды вядзе па сваіх сцежках, а Святы Дух удзяляе шчодрыя дары. Дзякуем Вам за ўсе выразы пастырскага клопату аб даручаным Вам Божым людзе. Да віншаванняў далучаем малітву, а Вашу паслугу даручаем у рукі Маці Божай.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Руслану Мазану з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя, радасці, любові і непахіснай веры. Няхай Хрыстос мае Цябе ў сваёй апецы, Найсвяцейшая Маці ахінае клопатам, а Святы Дух шчодра ўдзяляе патрэбныя дары.
Сем’і Кахновіч і Гайдук
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе, радасць і спакой ніколі Вас не пакідаюць.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Руслану Мазану з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Панны Марыі, моцнага здароўя, радасці на кожны дзень, душэўнага супакою. Няхай добры Бог заўсёды выслухоўвае Вашы малітвы і дапамагае ў цяжкія хвіліны. Дзякуем за нязгасны запал у святарскай паслузе, за Вашу ахвярную працу на карысць Богу і людзям, штодзённы клопат пра парафіян, ветлівасць, добрыя словы і ўчынкі.
З памяццю ў малітве Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Вялікія Эйсманты
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай здароўе спрыяе, кожны дзень будзе поўны радасці і ўсмешак, а святарская паслуга будзе бласлаўлёнай.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Дарагой Зоф’і Кураноўскай з нагоды 80-годдзя складаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Дочкі Люцына і Яніна з сем’ямі, пляменніца Тэрэза з сям’ёй
❧✿❧
Шаноўным Спадарству Ганне і Станіславу Цыдзік з нагоды 50-ай гадавіны шлюбу перасылаю сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай здароўе, радасць і супакой ніколі Вас не пакідаюць, а блізкія заўсёды памятаюць пра Вас. Шчасці Божа!
Антаніна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану ў сувязi са смерцю бацькi перасылаем словы шчырага жалю i спачування. Яднаемся з Вамi у малiтве аб вечным супакоi для памерлага.
Былыя парафiяне з Радунi

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.