ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Марыя заклікае маліцца на ружанцы

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Неўзабаве распачнецца кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам, прысвечаным, у прыватнасці, ружанцовай малітве. У гэты час вернікі збіраюцца разам, каб усхваляць Маці Божую Ружанцовую і разважаць над таямніцамі святога Ружанца, якія апісваюць важныя падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Яго Маці Марыі.
    А ці Ты ведаў, што Ружанцовая малітва здольна перамяніць свет, асабліва калі людзі адгаворваюць яе разам? Шмат разоў ружанцовая малітва, прамоўленая з верай, уплывала на лёсы народаў, перамяняла жыццё чалавека. Ружанец можа тварыць цуды!
Сёння я хачу падзяліцца з Табой гісторыяй, якая здарылася з адным манахам. Ён меў звычай кожны дзень перад абедам маліцца 50 разоў “Вітай, Марыя”.
   У адным горадзе жыў гультаяваты хлопец. Меў усе ўмовы для вучобы, аднак з-за ляноты і незацікаўленасці ён, нягледзячы на строгае выкладанне, нічаму не вучыўся. У галаве свавольніка было толькі жаданне забаўляцца. Тым не менш, ён меў цудоўную звычку ўшаноўваць Найсвяцейшую Багародзіцу, кожны дзень сплятаючы вянок, каб ускласці яго на статую. Аздабляючы фігуру Маці Божай, заўсёды казаў: “Панна Марыя, ува мне не шмат добрага, але дазволь рабіць хоць гэта – плясці вянкі для Цябе”.
    З цягам часу хлопец адчуў ласку і жаданне ўступіць у манастыр. Там жыў, як і іншыя, паводле строгага правіла. Аднойчы, праходзячы міма статуі Найсвяцейшай Панны Марыі, ён успомніў пра сваю такую прыемную, але закінутую звычку. Будучы манахам не меў магчымасці шукаць кветкі і зеляніну з дня ў дзень, каб плесці вянкі. Гэта яго так засмуціла, што ўжо думаў пакінуць манастыр. Аднак стары манах, якому даверыўся ў сваім клопаце, падказаў спосаб, якім таксама можна штодзённа “сплятаць” Маці Божай вянок – нашмат прыгажэйшы, чым з кветак і зеляніны. “Калі ты хочаш усцешыць Марыю, – раіў старэйшы сабрат, – пляці вянок з высакародных учынкаў. Уплятай у яго словы праслаўлення. Паабяцай Маці Божай кожны дзень да канца жыцця адгаворваць 50 «Вітай, Марыя». Павер, такі вянок Ёй больш спадабаецца, чым з лілей ці руж”. Малады манах з радасцю адгукнуўся на гэтую прапанову.
    Божае бласлаўленне не прымусіла яго доўга чакаць. Аднойчы настаяцель адправіў манаха ў дарогу, каб той вырашыў некаторыя пытанні ордэна. Апоўдні ён спыніўся на лясной паляне і саскочыў з каня, каб памаліцца сваёй штодзённай малітвай да Марыі. Не ведаў, што 2 разбойнікі накіроўваліся ўслед за ім, каб абрабаваць пры нагодзе. Калі манах пачаў маліцца, злачынцы ўбачылі побач высакародную Жанчыну, якая здымала з яго вуснаў ружы. Пасля Яна спляла іх у адзін цудоўны вянок, усклала сабе на галаву і знікла.
    Разбойнікі вельмі хацелі даведацца, кім была тая цудоўная Жанчына. Яны выскачылі з кустоў, каб абабраць манаха, і сталі дапытваць яго. Аднак той не бачыў нікога побач, таму не мог адказаць злодзеям. Нарэшце ён зразумеў, што гэта Найсвяцейшая Панна Марыя дала знак. Поўны радасці, аддаў хвалу Ёй і Богу, а затым растлумачыў усё разбойнікам. Расказаў пра ласку, якую атрымаў сам і якая цяпер павінна навярнуць іх.
    І сапраўды, разбойнікі задумаліся над сваім жыццём, пакаяліся і навярнуліся. Яны суправадзілі манаха ў манастыр і неўзабаве самі сталі добрымі і набожнымі манахамі.
    Дарагі Маленькі Сябар, гэтая гісторыя вучыць нас маліцца да Маці Божай. Няхай ружанцовая малітва і для Цябе стане прыгожай звычкай, каб быць у сувязі з Найсвяцейшай Паннай Марыяй, якая любіць, абараняе нас і заўсёды дапамагае.

   Заданне: папрасі бацькоў, каб растлумачылі Табе таямніцы Ружанца, і напішы інтэнцыі, у якіх будзеш маліцца кожны дзень на працягу кастрычніка.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.