ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
Слова для Жыцця (193)
Папа Францішак
Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові. Нават калі б бацька і маці здрадзілі любоў падманамі, нянавісцю і нявернасцю, Бог ніколі не выходзіць з дару жыцця, як заўсёды, прадвызначаючы кожнага са сваіх дзяцей дзеля свайго жыцця Божага і вечнага (параўн. Эф 1, 3–6). †

Гэтае жыццё перададзена нам у св. хросце, які дае веру ў Езуса, Пераможцу граху і смерці, адраджае па вобразе і падабенстве Бога і ўключае ў цела Хрыста, якім з’яўляецца Касцёл. У гэтым сэнсе хрост сапраўды неабходны для збаўлення, таму што гарантуе, што ў доме Айца мы з’яўляемся сынамі і дочкамі, заўсёды і ўсюды, што мы не сіроты, не чужыя і не нявольнікі. Тое, што ў хрысціяніна з’яўляецца сакраментальнай рэчаіснасцю, рэалізацыя якой – Эўхарыстыя, заўсёды становіцца пакліканнем і прызначэннем кожнага мужчыны і кожнай жанчыны ў чаканні навяртання і збаўлення. Таму што хрост – гэта стрыманае абяцанне Божага дару, які робіць чалавека сынам у Сыне. Мы з’яўляемся дзецьмі нашых прыродных бацькоў, але ў хросце атрымліваем першаснае бацькоўства і сапраўднае мацярынства: не можа мець Бога Айцом той, хто не мае Касцёл як Маці (параўн. св. Кіпрыян, De catholicae unitate Ecclesiae: PL 4, 503 A). Такім чынам, у бацькоўстве Бога і мацярынстве Касцёла закладзена наша місія, таму што ў хросце заключаецца пасланне, выражанае Езусам у пасхальным наказе: “Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас, поўных Святога Духа, для з’яднання свету” (параўн. Ян 20, 19–23; Мц 28, 16–20).
Таксама і сёння Касцёлу патрэбны мужчыны і жанчыны, якія на моцы хросту шчодра адкажуць на заклік пакінуць свой дом, сям’ю, бацькаўшчыну, мову, лакальны Касцёл. Яны пасланыя да язычнікаў, у свет, які яшчэ не змяніўся праз сакраманты Езуса Хрыста і Яго святога Касцёла. Абвяшчаючы Божае слова, даючы сведчанне Евангелля і цэлебруючы жыццё Святога Духа, яны заклікаюць да навяртання, хрысцяць і ахвяруюць хрысціянскае збаўленне ва ўшанаванні асабістай годнасці кожнага, у дыялогу з культурамі і рэлігіямі народаў, да якіх пасланыя. “Missio ad gentes”, заўсёды неабходная Касцёлу, фундаментальным чынам спрыяе сталаму працэсу навяртання ўсіх хрысціян.
Фрагмент паслання на Надзвычайны місійны месяц 2019

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.