ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Слова для Жыцця (193)

Слова для Жыцця

papiez franciszek 2019Папа Францішак
   Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові. Нават калі б бацька і маці здрадзілі любоў падманамі, нянавісцю і нявернасцю, Бог ніколі не выходзіць з дару жыцця, як заўсёды, прадвызначаючы кожнага са сваіх дзяцей дзеля свайго жыцця Божага і вечнага (параўн. Эф 1, 3–6).
Гэтае жыццё перададзена нам у св. хросце, які дае веру ў Езуса, Пераможцу граху і смерці, адраджае па вобразе і падабенстве Бога і ўключае ў цела Хрыста, якім з’яўляецца Касцёл. У гэтым сэнсе хрост сапраўды неабходны для збаўлення, таму што гарантуе, што ў доме Айца мы з’яўляемся сынамі і дочкамі, заўсёды і ўсюды, што мы не сіроты, не чужыя і не нявольнікі. Тое, што ў хрысціяніна з’яўляецца сакраментальнай рэчаіснасцю, рэалізацыя якой – Эўхарыстыя, заўсёды становіцца пакліканнем і прызначэннем кожнага мужчыны і кожнай жанчыны ў чаканні навяртання і збаўлення. Таму што хрост – гэта стрыманае абяцанне Божага дару, які робіць чалавека сынам у Сыне. Мы з’яўляемся дзецьмі нашых прыродных бацькоў, але ў хросце атрымліваем першаснае бацькоўства і сапраўднае мацярынства: не можа мець Бога Айцом той, хто не мае Касцёл як Маці (параўн. св. Кіпрыян, De catholicae unitate Ecclesiae: PL 4, 503 A). Такім чынам, у бацькоўстве Бога і мацярынстве Касцёла закладзена наша місія, таму што ў хросце заключаецца пасланне, выражанае Езусам у пасхальным наказе: “Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас, поўных Святога Духа, для з’яднання свету” (параўн. Ян 20, 19–23; Мц 28, 16–20).
    Таксама і сёння Касцёлу патрэбны мужчыны і жанчыны, якія на моцы хросту шчодра адкажуць на заклік пакінуць свой дом, сям’ю, бацькаўшчыну, мову, лакальны Касцёл. Яны пасланыя да язычнікаў, у свет, які яшчэ не змяніўся праз сакраманты Езуса Хрыста і Яго святога Касцёла. Абвяшчаючы Божае слова, даючы сведчанне Евангелля і цэлебруючы жыццё Святога Духа, яны заклікаюць да навяртання, хрысцяць і ахвяруюць хрысціянскае збаўленне ва ўшанаванні асабістай годнасці кожнага, у дыялогу з культурамі і рэлігіямі народаў, да якіх пасланыя. “Missio ad gentes”, заўсёды неабходная Касцёлу, фундаментальным чынам спрыяе сталаму працэсу навяртання ўсіх хрысціян.
    Фрагмент паслання на Надзвычайны місійны месяц 2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.