ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

Камісія па справах літургічнага душпастырства і сакраментальнага жыцця

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Касцёл рэалізуе місію асвячэння праз святую літургію, якая з’яўляецца здзяйсненнем святарства Пана Езуса. Добра перажытая св. Імша – гэта крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця. У ёй абвяшчаецца і цэлебруецца містэрыя Хрыста, пра сутнасць якой вернікі пакліканы сведчыць у свеце.
    Праблематыкай, якой займаецца Камісія па справах літургічнага душпастырства і сакраментальнага жыцця, з’яўляецца шырока разуметая літургія Касцёла, асаблівым чынам лакальнага – Гродзенскага. Падчас нарад члены Камісіі засяроджваюць увагу на сфарміраванай літургіі ў парафіях, ажыццяўляемых сакрамантах і сакраменталіях. Іх мэта – зрабіць вернікаў успрыімлівымі да таго, што кожную цэлебрацыю трэба старанна рыхтаваць у адпаведнасці з літургічнымі кнігамі. Гэтая задача адносіцца найперш да душпастыраў і парафіяльнай літургічнай службы. ✝︎
Другая тэма, якая ўздымаецца падчас прац Камісіі, – душпастырства літургічных груп, у якія ўваходзяць, між іншым, закрыстыяне, арганісты, лектары і міністранты. Асобнай увагі заслугоўвае літургічная музыка, яе якасць і ўдзел вернікаў у спеве. Члены Камісіі адзначаюць, што ўсе асобы, якія прычыняюцца да падрыхтоўкі літургіі, павінны праходзіць сістэматычную літургічную і маральную фармацыю. Вернікам неабходна выконваць свае функцыі так, як іх вызначыў Касцёл.
    Да задач Камісіі належыць таксама выпрацоўка адзіных поз і жэстаў падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі, беручы пры гэтым пад увагу традыцыю даўнейшай Віленскай архідыяцэзіі і набожнасць мясцовага люду. Падкрэсліваецца важнасць аналізу літургічных звычаяў і традыцый, якія пануюць у дыяцэзіі, каб ацаніць іх і вызначыць шлях да адзінай літургічнай практыкі.
    Молімся за наш лакальны Касцёл, за тых, хто яго стварае, каб праз рэгулярную катэхізацыю, асабістыя намаганні і сталы ўдзел у літургіі, асабліва ў маладым пакаленні, у вернікаў захоўвалася адчувальнасць да святых рэчаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.