ГРОДНА
Нядзеля,
05 лютага
2023 года
 

15 верасня 2019 года

Ад шчырага сэрца

АПОСТАЛ МАЦВЕЙ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сілы і стойкасці ў выкананні нялёгкай паслугі, апекі Маці Божай і святога Заступніка на кожны дзень жыцця, а таксама шчодрых Божых ласкаў.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міхалішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, спакою, нястомнасці ў душпастырскай працы на кожны дзень. Заўсёды будзьце ахоплены прамянямі Божай міласэрнасці, Яго ласкай, апекай Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адэльска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця, поспехаў, добразычлівых людзей побач, апекі Маці Божай. Няхай Усемагутны штодзённа дадае Вам сіл, аптымізму і надзеі на лепшае. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў Вашым сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем шмат здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
❧✿❧
Паважаным Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу, Ксяндзу Юрыю Жэгарыну, святарам i ўсiм, хто дапамагаў у суправаджэннi фiгуры св. Мiхала Арханёла ў нашу святыню, прагнем выказаць словы ўдзячнасцi за арганiзацыю ўрачыстасцi. Дзякуем за Божае слова, скiраванае да нас, за сведчанні. З надзеяй чакаем, што гэтая сустрэча прынясе добры плён, а св. Мiхал Арханёл будзе берагчы нас i нашую краiну ад злога. Няхай Мацi Божая выпрошвае для Вас патрэбныя ласкi, а Анёл-ахоўнiк заўсёды будзе побач на нялёгкай дарозе святарскай паслугi.
Парафiяне з касцёла св. Францiшка Асізскага ў г. Свiслач
❧✿❧
Паважанаму Айцу Эдуарду Пяцельчыцу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, усіх Божых ласкаў і толькі радасных хвілін у жыцці. Дзякуем за тое, што Вы побач у кожнай патрэбе. Няхай Езус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе на святарскім шляху, а Маці Божая атуляе мацярынскай любоўю і апекай.
З удзячнасцю і малітвай парафіяне і Францысканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Вiталiю Цыбульскаму, Артуру Валчкевiчу i Юрыю Ёдзiку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення i людской зычлiвасцi. Няхай Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу i адорвае сваiмi дарамi, а Панна Марыя падтрымлівае заўсёды i ўсюды. Няхай кожны дзень паслугi Богу i людзям прыносiць радасць i задавальненне. У малiтве просiм Бога, каб блаславiў Вас у кожнай справе.
З удзячнасцю i павагай вернікі з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Радзюку з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін. Жадаем таксама несці Добрую Навіну, пашыраць радасць, надзею і любоў, быць знакам любячай прысутнасці Бога сярод Яго люду. Шчасці Божа!
З дарам малітвы вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанага Ксяндза Пробашча Аляксандра Раманоўскага віншуем з нагоды Дня нараджэння. Слухаючы і разважаючы кожнае Ваша слова, якое пранікае ў сэрца і душу, можам з упэўненасцю параўнаць Вас з добрым самаранінам, што з вялікай любоўю, пяшчотай і цеплынёй схіліўся над патрабуючым чалавекам. Вы вучыце нас дзякаваць за вялікія дары веры і звычайныя, простыя рэчы, якія спатыкаем штодня. Няхай кожны Ваш дзень стане прыемнай прыгодай на дарозе да святасці, а Святы Дух, які так адчувальна дакранаецца да Вас, няхай друкуе прыгожую кнігу Вашай працы на Божай ніве.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа і шчодрага плёну на ніве Пана. Няхай здароўе, радасць і супакой ніколі Вас не пакідаюць, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Люцыя Лабэцкая і Станіслава Сідаровіч з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага сэрца і адорыць бласлаўленнем, здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі на доўгія гады жыцця. Заўсёды памятаем пра Вас.
Былыя парафіяне з Зэльвы – сем’і Трубей і Раманчук з Гродна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, а таксама моцнага здароўя, сіл, нястомнасці, зычлівых і добрых людзей на шляху служэння Богу і людзям. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу, цярплівасць і добрае сэрца, а Вашым бацькам – за такога разумнага, культурнага, добрага сына.
Удзячныя парафіяне з капліцы МБ Вастрабрамскай у Урцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, непахіснай веры, сілы і цярплівасці ў душпастырскай працы. Просім Пана Езуса і Найсвяцейшую Панну Марыю, каб ва ўсім Вам дапамагалі. Шчасці Божа!
З павагай і малітвай вернікі з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя на ўсё жыццё, душэўнага супакою, сіл, нястомнасці на кожны дзень нялёгкай святарскай працы. Жадаем таксама Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Няхай Святы Дух, Езус Хрыстус і ўсе святыя анёлы штодзённа абараняюць Вас. Няхай міласэрнасць, дабрыня і любоў да людзей нястомна будуць з Вамі. Сардэчна дзякуем за штодзёную працу ў нашай парафіі, а Вашым бацькам – за шчырага і добрага сына.
З малітвай і павагай вернікі з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго найсвяцейшага сэрца, адорыць моцным здароўем, бласлаўленнем і ўсімі неабходнымі ласкамі на доўгія гады. Жадаем сталай апекі святога Заступніка і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена святлом, радасцю і моцнай, непахіснай верай, а ўсе пастаўленыя мэты рэалізуюцца з Божай дапамогай.
Былыя парафіяне з в. Галавенчыцы
❧✿❧
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, Божага бласлаўлення на кожны дзень, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, нязгаснага запалу ў працы, натхнення. Няхай радасць спадарожнічае Вам кожны дзень, а Святы Дух асвятляе дарогу жыцця і дапамагае імкнуцца за Хрыстом.
З малітвай удзячныя Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар і намераў, а таксама стойкасці і зычлівых людзей побач. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, Святы Дух адорвае духоўным багаццем, а кожны дзень паслугі будзе напоўнены радасцю і спакоем. Шчасці Божа!
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і верныя парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Станіславу Пацыну з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а сэрца заўсёды цешыцца з плёну працы. Будзьце святаром на ўзор Езуса Хрыста і праз прыклад сваёй веры надалей асвячайце людзей і давайце сведчанне сапраўднага хрысціяніна. Шчасці Божа!
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і верныя парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды 16-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, радасці і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Езус Хрыстус ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая ахінае любоўю і апекай, а Святы Дух спасылае свае дары.
Удзячныя парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, наш Збаўца, напоўніць Ваша сэрца спакоем, радасцю і надзеяй, дапаможа пераадолець цяжкасці і стане крыніцай святасці ў сённяшнім свеце. Жадаем моцнага здароўя, спакойных дзён і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй апекай, а святы Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, моцнай веры, надзеі, зычлівасці і пашаны ад людзей. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі паклікання, абвяшчэнні Божага слова і пашырэнні Яго Валадарства на зямлі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Зэльвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Аксенцьеву з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай прамяні Божай міласэрнасці асвячаюць святарскі шлях, Святы Дух спасылае шчодрыя дары, Бог Айцец нястомна бласлаўляе, а Анёл-ахоўнік мае ў сваёй апецы заўсёды і ўсюды.
Парафія Лядск, вёскі Еўлашы, Доўгая, Багданы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Артуру Валчкевічу і Віталію Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем патрэбных ласкаў ад Усемагутнага, апекі Маці Божай і святых Заступнікаў, дароў Святога Духа, мудрасці, спагадлівасці і натхнення на кожны дзень жыцця. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і добрай, а святарская паслуга прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксянзу Пробашчу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, мудрасці і цярплівасці. Няхай добры Бог адорвае бласлаўленнем, а Міхал Арханёл возьме пад сваю асаблівую апеку. Дзякуем за Вашу шчырасць, добразычлівасць і ахвярную святарскую працу. Заўсёды памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі з парафіі св. Казіміра, Першамайск-Нецеч
❧✿❧
Сардэчна дзякуем усім, хто прымаў на начлег, частаваў пасілкамі, з вялікай зычлівасцю сустракаў удзельнікаў сёлетняй пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Асаблівым чынам дзякуем жыхарам вёсак Станевічы і Бурнева, а таксама навакольных вёсак за вялікую гасціннасць і цудоўны клімат. Выразам нашай удзячнасці з’яўляецца малітоўная памяць. Узгадваем пра Вас перад Богам і молімся, каб Усемагутны адорваў Вас патрэбнымі ласкамі.
З удзячнасцю і выразамі павагі ўдзельнікі XVIII Пешай пілігрымкі Гродна – Рось

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  330

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.