ГРОДНА
Панядзелак,
06 лютага
2023 года
 

У чым заключаецца сэнс ахвяравання Богу свайго жыцця і пакут за іншага чалавека?

Задай пытанне

Неабходна раздзяліць 2 згаданыя рэчы: прысвячэнне жыцця Богу і пакуту за іншых людзей. Прысвячэнне жыцця Богу – гэта шлях следавання за евангельскімі радамі чысціні, убоства і паслушэнства, спосаб дасканалага пераймання Збаўцы ў Яго дабрадзейнасцях (праяўляецца ў Касцёле ў розных формах манаства). “Евангельскія рады ў іх разнастайнасці прапанаваны кожнаму вучню Хрыста. Дасканаласць любові, да якой пакліканы ўсе вернікі, азначае для тых, хто свабодна прымае заклік да прысвячэння жыцця Богу, што яны абавязваюцца захоўваць цнатлівасць Божага Валадарства, жыць у беднасці і паслухмянасці. У выніку богапрысвечанае жыццё з’яўляецца адным са спосабаў спазнаць “больш глыбокую” адданасць, якая, маючы корань у сакраманце хросту, цалкам прысвячае верніка Богу. У богапрысвечаным жыцці вернікі ставяць сабе за мэту як мага бліжэй ісці за Хрыстом, аддаваць сябе Пану, любячы Яго па-над усім, і працягваць удасканаленне сябе ў любові на службе Божаму Валадарству, знамянуючы і абвяшчаючы ў Касцёле славу будучага свету” (ККК, 915–916).
“Праз статус прысвечаных Богу людзей Касцёл адкрывае свету Хрыста і паказвае, як дзівосна дзейнічае ў ім Святы Дух. Тыя, хто складаюць шлюбы, маюць, такім чынам, прызначэнне, перш за ўсё, сваім пасвячэннем. Але паколькі яны ў сілу самога свайго пасвячэння аддаюць сябе служэнню Касцёла, то іх абавязак – асаблівы ўдзел у місіянерскай працы” (ККК, 931).
    Акрамя такога асаблівага шляху, кожны хрысціянін праз сакрамант хросту таксама з’яўляецца прысвечаным Богу. “Стаўшы чальцом Касцёла, ахрышчаны не належыць больш самому сабе (1 Кар 6, 19), ён належыць Таму, хто памёр і ўваскрос за нас” (ККК, 1269). “Той, хто верыць у Хрыста, становіцца сынам Божым. Гэтае ўсынаўленне перамяняе яго, дазваляючы наследаваць прыклад Езуса. Яно дае яму здольнасць дзейнічаць справядліва і тварыць дабро. У саюзе са сваім Збаўцам вучань дасягае дасканаласці любові, г. зн. святасці” (ККК, 1709).
    Што адносна пакуты за іншага чалавека, то яе можна разумець толькі ў кантэксце малітвы. Проста зносіць фізічныя ці маральныя пакуты за бліжняга не мае ніякага духоўнага зместу. Хрысціянская традыцыя прапануе ў гэтым выпадку хадайніцкую малітву. Той, хто моліцца, “не пра сябе толькі клапоціцца, але і пра іншых” (Флп 2, 4).
    Форма можа быць любая: як звычайная малітва ў намеры пэўнага чалавека, так і іншыя духоўныя практыкі, такія як пост, удзел у пілігрымцы, дабрачыннасць і г. д.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  329

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.