ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (150)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак накіраваў прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам ХХV Міжнароднага кангрэсу праваслаўнай духоўнасці на тэму “Пакліканыя да жыцця ў Хрысце”. Форум па традыцыі праходзіць у італьянскім манастыры ў Базэ. Гэта адзінае месца, дзе сустракаюцца прадстаўнікі амаль усіх Праваслаўных Цэркваў. У спецыяльнай тэлеграме Папа заклікаў вернікаў паглыбляць духоўныя скарбы, якія аб’ядноўваюць католікаў і праваслаўных, каб быць пераканаўчымі сведкамі Евангелля жыцця і даваць чалавецтву надзею ў пошуках сапраўдных адказаў.

    ☞ Партугальскія біскупы раскрытыкавалі намаганні палітыкаў па ўкараненні гендэрнай ідэалогіі. Згодна з прынятым у краіне законам, дзяржаўныя і прыватныя навучальныя ўстановы павінны ўводзіць у праграмы пытанні, звязаныя з гендэрнай праблематыкай. Паводле новых правіл, кожны вучань можа карыстацца распранальнямі і прыбіральнямі, з якімі ён альбо яна атаясамлівае сябе. На думку іерархаў, гэта з’яўляецца “антрапалагічнай рэвалюцыяй”. Новаўвядзенні супярэчаць асноўнаму заканадаўству, у якім сцвярджаецца, што “дзяржава не можа навязваць у школьнай адукацыі пэўную рэлігію, дактрыну ці ідэалогію”.
   
   ☞ У Францыі рыхтуецца закон аб апладненні “in vitro без бацькі” для лесбійскіх пар. Ён будзе перададзены ў Нацыянальны сход у канцы верасня. У студзені наступнага года закон накіруюць у Сенат на зацвярджэнне прэзідэнта. Адметна, што ў французскім грамадстве няма згоды на ўвядзенне такіх змен. Паводле даследаванняў, праведзеных на пачатку бягучага года, 82% французаў прагаласавалі супраць апладнення ў прабірцы для аднаполых пар. Прасямейныя арганізацыі ўжо абвясцілі вулічныя акцыі пратэсту. Першая дэманстрацыя ў Парыжы запланавана на 6 кастрычніка.
   
   ☞ “Карытас” Познанскай архідыяцэзіі (Польшча) вызначыць спонсарскія сродкі на будаўніцтва хоспіса для дзяцей у Літве. З-за невылечных хвароб у гэтай краіне штогод памірае 120 дзяцей. Першая пляцоўка такога тыпу ў Літве была адкрыта ў 2012 годзе. Да сёння хоспіс прыняў больш за 3 тысячы хворых. Цяпер у ім апекуюцца каля 250-цю пацыентамі ў год. Дзейнічае таксама хатні хоспіс.
   
   ☞ 140 гадоў таму жыхары вёскі Кнок (Ірландыя) сталі сведкамі аб’яўлення: на працягу 2-юх гадзін назіралі на сцяне касцёла відарысы Марыі, Яе Абранніка Юзафа, Яна Хрысціцеля, Баранка на алтары і анёлаў. Нядаўна Касцёл упершыню афіцыйна прызнаў цудоўнае аздараўленне, якое здарылася ў гэтым месцы. Апошнім часам духоўныя ўлады шмат клапоцяцца аб ажыўленні пілігрымак у санктуарый, бачачы ў ім надзею на адраджэнне веры. Сюды штогод прыбывае 1,5 мільёны вернікаў.

vaticannews.va; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.