ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка 2024 года |
Слова для Жыцця (192)
Папа Францішак
Езус не запрашае нас да абстрактнай, незямной або тэарэтычнай любові – Ён прапануе шлях, які сам пераадолеў першым, шлях, які прывёў Яго да любові ў дачыненні да тых, хто Яму здрадзіў, хто несправядліва Яго судзіў, хто забіў Яго. “Любіце ворагаў вашых” (Лк 6, 27) – гэта мандат, разлічаны на актыўную добразычлівасць, бескарыслівую і надзвычайную ў адносінах да тых, хто нас параніў.
Такім запрашэннем Езус, далёкі ад таго, каб быць упартым мазахістам, жадае назаўсёды спыніць надзвычай распаўсюджаную – як учора, так і сёння – практыку: быць хрысціянамі і жыць паводле закону адплаты. Немагчыма планаваць будучыню, будаваць нацыю, грамадства, заснаваныя на “роўнасці насілля”. Не магу ісці за Езусам, калі пашыраю і жыву па прынцыпе “вока за вока, зуб за зуб”.
“Як хочаце, каб рабілі вам людзі, так вы ім рабіце” (Лк 6, 31), што падразумявае ўзаемную любоў і дапамогу, без разліку на атрыманне нечага ўзамен. Гаворка ідзе пра паводзіны, характэрныя моцным, а не слабым; паводзіны людзей, якія ўсведамляюць, што неабавязкова дрэнна абыходзіцца з іншымі, няславіць ці прыгнятаць, каб адчуваць сваю важнасць, хутчэй наадварот. І ў такіх паводзінах – прароцкая моц, якой нас навучыў сам Езус Хрыстус, [...] паказаўшы, што правільны шлях – гэта служэнне.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў Мапуту (Мазамбік), 06.09.2019 †
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Паважаныя Браты Святары і Манаскія Айцы, вялебныя Кансэкраваныя Асобы і дарагія Свецкія Катэхеты! Скіроўваю да Вас словы прызнання і ўдзячнасці за руплівасць і стараннасць, з якімі Вы штодня выконваеце місію катэхізацыі маладога пакалення. Гэтая задача мае асаблівае значэнне і патрабуе ад катэхета не толькі вялікіх інтэлектуальных намаганняў, творчых і педагагічных здольнасцей, але таксама жывой веры, глыбокага малітоўнага жыцця, сапраўднай і бескарыслівай любові да катэхізуемых, клопату пра іх духоўнае дабро...
Каханыя Дзеці і дарагая Моладзь! Жадаю Вам з яшчэ большым запалам і перакананнем наведваць заняткі рэлігіі. Няхай пазнаванне Езуса Хрыста і Яго збавеннай навукі будзе сапраўднай патрэбай душы і разам з тым найбольшай радасцю. […] Няхай зярнятка веры, засеянае ў Вашых маладых сэрцах на катэхезе, прыносіць цудоўны плён на працягу ўсяго жыцця.
Фрагмент Пастырскага ліста на новы 2019–2020 навучальны і катэхетычны год
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 77 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.