ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XХV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус казаў сваім вучням: “Адзін багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго. Той, паклікаўшы яго, сказаў яму: «Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу пра кіраванне сваё, бо ўжо не можаш быць эканомам». Тады эканом сказаў сам сабе: «Што мне рабіць, бо гаспадар мой адбірае ў мяне кіраўніцтва домам? Капаць не маю сіл, жабраваць саромеюся. Ведаю, што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам». Паклікаўшы асобна кожнага з даўжнікоў свайго гаспадара, ён сказаў першаму: «Колькі ты павінен гаспадару майму?». Той сказаў: «Сто кадзяў алею». Тады сказаў яму: «Вазьмі сваю распіску, сядай хутчэй і напішы пяцьдзесят». Потым другому сказаў: «А ты колькі павінен?». Той сказаў: «Сто кор пшаніцы». І яму сказаў: «Вазьмі сваю распіску і напішы восемдзесят». І пахваліў гаспадар несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў. Бо сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення. І Я кажу вам: здабывайце сяброў сабе несправядлівай мамонай, каб, калі яна праміне, прынялі вас у вечныя шатры. Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму калі вы ў несправядлівай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? І калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае? Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне”.
Лк 16, 1–13

Задумацца над будучыняй
   У прыведзеным фрагменце Евангелля Хрыстос падкрэслівае прадбачлівасць эканома, які даведаўся, што хутка страціць працу за нядобрасумленнае выкананне абавязкаў. Занепакоены сваёй будучыняй, ён прыдумаў хітры план – учыніць паводле правіла “рука руку мые”.
    Нас можа здзівіць, што Езус пахваліў учынак вынаходлівага героя. Аднак Збаўца не апраўдвае падман, не заахвочвае нас рабіць “брудныя” справы. Станоўчай ацэнкі заслугоўвае прадбачлівасць несправядлівага чалавека, паколькі яна была выклікана клопатам пра будучыню. Указваючы на мудрасць сыноў гэтага веку, Хрыстос засцерагае ад жыцця без думак пра будучыню.
    Варта памятаць, што самая небяспечная пагроза заўтрашняга дня – гэта не голад, не знішчанае асяроддзе і не атамная катастрофа, а – як вучыць Езус – вечны нябыт.
● Ці клапачуся пра збаўленне сваёй душы?
● Што раблю сёння, каб мая вечнасць была шчаслівай?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.