ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

28 ліпеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

БМ КАНГРЭГАЦКАЯ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: патрэбных ласкаў ад Усемагутнага, апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, а таксама мудрасці, спагадлівасці і натхнення на кожны дзень жыцця. Няхай святарская паслуга прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
З павагай парафіяне з Мастоў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю і каханай Сястры Ганне з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, бясконцых творчых сіл, штодзённай радасці ад плёну сваёй працы. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух апраменьвае святлом, Маці Божая трымае пад сваёй апекай, а святыя Заступнікі нястомна будуць побач. Няхай агеньчык аптымізму ніколі не гасне ў сэрцы, а кожны дзень будзе асвечаны любоўю, міласэрнасцю і супакоем. Шчасця, веры і надзеі!
З малітвай вернікі з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважанаму Айцу Аляксандру Махначу з нагоды надыходзячага Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, поспехаў у душпастырскай працы, радасці і стойкасці на кожны дзень. Няхай Бог адорвае Вас неабходнымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, а Святы Дух асвячае дарогу і дорыць супакой на ўсё жыццё.
З павагай вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Генадзю Кухарэвічу з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, нястомнай дапамогі Маці Божай і падтрымкі святога Міхала Арханёла ва ўсім.
Парафіяне з Ізабеліна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды надыходзячага Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя і штодзённай радасці, каб дарога, якую Вы абралі, была шчаслівай і добрай, каб маглі шчыра служыць Богу і людзям. Няхай Вамі настомна апекуюцца Бог Айцец і Божы Сын, Святы Дух спасылае неабходныя дары, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Выражаем пашану і ўдзячнасць за працу ў нашай парафіі, мудрыя навучанні, якія дапамагаюць нам быць сапраўднымі хрысціянамі, а таксама за тое, што набліжаеце нас да Бога. Просім Усемагутнага аб патрэбных ласках для Вас.
З малітвай і павагай вернікі з касцёла св. Юрыя ў Варнянах і капліцы ў Вароне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай здароўе спрыяе на працягу доўгіх гадоў, а радасць, любоў і шчасце будуць найлепшымі сябрамі. Дзякуем Вам за клопат аб нашай святыні, адданую працу і малітву.
Удзячныя вернікі з парафіі Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды надыходзячага Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены прамянямі Божай міласэрнасці, а Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе сваёй любоўю. Дзякуем за шчырую малітву і адданую працу ў нашай парафіі.
Удзячныя вернікі з касцёла Звеставання НПМ у Міжэрычах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Тадэвушу Качану з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, сіл, стойкасці, апекі Маці Божай на доўгія гады. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці і спакоі, а побач будуць толькі зычлівыя людзі.
Парафіяне з вёсак Навіянка і Пашэлі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.