ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня 2024 года |
Ранка на душы
Саша і Коля жывуць на адной лесвічнай пляцоўцы дзевяціпавярховага дома. Хлопцы ходзяць у адзін клас, а пасля заняткаў заўсёды разам гуляюць у двары.
Аднойчы Саша ўбачыў у краме прыгожую машынку на пульце кіравання. Яна вельмі спадабалася хлопцу, таму папрасіў у мамы купіць. Праз некалькі дзён ён ехаў на веласіпедзе дадому, калі насустрач выйшаў радасны Коля, які трымаў у руках такую ж машынку.
– Адкуль яна ў цябе? – запытаўся здзіўлены Саша.
– Гэта твая мама мне падарыла, – адказаў Коля. – Давай гуляцца разам!
Саша спыніўся і слова не можа вымавіць. Цацку, якую ён так прасіў купіць яму, мама падарыла Колю. †

– Гуляй сам са сваёй машынкай! – крыкнуў Саша.
Чырвоны ад злосці, усхваляваны, ён адправіўся дадому, адчыніў дзверы кватэры і ўбачыў… што на падлозе стаіць такая ж машынка, як і ў Колі. Цяпер ён пачырванеў яшчэ больш, але ўжо ад сораму, бо зразумеў, што мама купіла дзве машынкі: яму і сябру.
Хлопчык пастаяў хвіліну моўчкі і кінуўся ў свой пакой, а там упаў на ложак і горка заплакаў.
– Сынок, што здарылася? – спалохана спыталася мама. – Ты не рады цаццы?
Аднак Саша не паспеў нічога адказаць, бо ў дзверы пазванілі. На парозе стаяў Коля з машынкай у руках. Дрыжачым ад слёз голасам ён сказаў:
– Цёця Лена, вось, аддайце гэтую машынку Сашы. Ён не хоча са мною гуляць.
– Колечка, што з вамі абодвума? – ласкава спыталася жанчына. – У Сашы такая ж машынка. Я купіла кожнаму па цаццы, каб вы маглі разам гуляць.
З пакоя, прыкульгваючы, выйшаў Саша.
– А што ў цябе з нагою, сынок? – занепакоілася мама.
– Я ўпаў з веласіпеда, – і ён паказаў на драпіну на назе, з якой сачылася кроў.
Саша раптам узрадаваўся, што сапраўды зваліўся і абадраў нагу. Цяпер ён мае апраўданне, чаму нагрубіў Колю і чаму плакаў, хоць сапраўды балела хлопцу ранка на душы.
– Дык вось, чаму ты без настрою… Нічога, драпіну мы зараз прамыем і апрацуем. Прыйдзецца трохі пацярпець, – паспачувала жанчына і накіравалася за неабходнымі аптэчнымі сродкамі.
– Коля, ты даруй мне, калі ласка, што нагрубіў, – апусціўшы галаву, сказаў Саша.
– Нічога, – адказаў той. – Я таксама не зразумеў адразу, чаму ты накрычаў на мяне. Але што ўзгадваць цяпер? Пойдзем на вуліцу!
Нагуляўшыся, хлопцы вярнуліся дадому. Ужо вечарам, седзячы на канапе, Саша сказаў бацькам:
– Татачка, матуля, у мяне да вас ёсць вялікая просьба.
– Якая ж? – спыталіся бацькі.
– У Колі ў верасні Дзень нараджэння, і я хацеў папрасіць, каб вы падарылі яму такі ж веласіпед, як у мяне. Толькі не восенню, а цяпер.
– Чаму цяпер? – здзівіўся тата.
– Бо тады мы б цэлае лета маглі разам катацца, – адказаў хлопец.
Бацькі паразважалі і вырашылі, што так і зробяць.
Наступным ранкам Саша паклікаў сябра да сябе.
– Колечка, ты будзеш згодны, калі падарунак на твой Дзень нараджэння – новы веласіпед – мы ўручым табе цяпер? – спыталася Сашына мама.
– Веласіпед?! – узрадаваўся хлопчык. – Вядома, што згодны!
– Ну, тады паехалі ў магазін! – скамандаваў Сашын тата.
Колькі ў Колі было радасці ад гэтай нечаканай пакупкі! А Саша цешыўся таму, што перакрэсліў у сваёй душы ўчарашнюю прыкрую падзею. Хлопец зразумеў, што сапраўднае сяброўства павінна быць шчырым і чыстым, як вада з крыніцы, без ценю злосці, падману і зайздрасці. Сябры павінны давяраць адзін аднаму, разумець і заўсёды прыходзіць на дапамогу.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.