ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ці можна адмаўляцца ад лекаў з-за веры ў Бога?

Задай пытанне

Часам хворы чалавек не згаджаецца на лячэнне, а спадзяецца толькі на веру, што мае аздараўленчую моц. “Калі я прыпаду да Цябе ўсёй маёй істотай, знікне боль і смутак, і сапраўдным будзе жыццё маё, цалкам напоўненае Табой” (св. Аўгусцін, Споведзь, 10, 28, 39). Аднак Біблія не ўсхваляе паводзіны людзей, якія ігнаруюць медыцынскую дапамогу па рэлігійных матывах. Аздараўленне верай не можа супрацьпастаўляцца прафесійнай медыцыне. У Святым Пісанні ясна гаворыцца: “Дай месца лекару, бо і яго стварыў Пан, і няхай не аддаляецца ад цябе, бо ён патрэбны” (Сір 38, 12–13). Езус таксама прызнаваў, што “не здаровым патрэбны лекар, а хворым” (Мц 9, 12). Біблія заахвочвае чалавека клапаціцца пра сябе і берагчы здароўе.
Бог чакае ад людзей паслухмянасці. Як мы можам выказаць яе? Перадусім праз выкананне запаведзей, якія Бог даў свайму народу. Адна з іх, а дакладней 5-ая, сцвярджае: “Не забівай!”.
   На першы погляд можа здацца, што гэтая запаведзь мае агульнага з адмаўленнем ад ужывання лекаў альбо з адмовай ад лячэння? Слова “забойства” азначае не толькі тое, што чалавек у прамым сэнсе можа пазбавіць іншага чалавека жыцця. Мы ведаем, што ўскоснае забойства – гэта таксама парада зрабіць аборт, эўтаназія, самагубства, наўмыснае атручванне цяжка і невылечна хворых для палягчэння іх цялесных пакут, пакіданне без дапамогі параненага, п’янства, наркаманія, лячэнне ў экстрасэнсаў і “бабак”, адмова ад даступнага лячэння.
   Не згадзіцца на лячэнне лекамі – якраз і ёсць адмова ад даступнага лячэння. Некаторыя робяць гэта легкадумна, спадзеючыся на тое, што “можа, само пройдзе”. Такім людзям трэба прыгадаць, што здароўе – каштоўны Божы дар, які дапамагае годна служыць Богу ды бліжнім, і да яго трэба адносіцца з павагай. Некаторыя адмаўляюцца ад лячэння, жадаючы хутчэй памерці. Гэта грэх самагубства. Бог даў нам жыццё, даў крыж, і мы павінны несці яго да таго часу, пакуль Ён сам не пакліча нас да сябе. Людзі, якія свядома адмаўляюцца ад лячэння, выбіраючы шлях павольнага самагубства, здзяйсняюць цяжкі грэх. Правільна будзе звяртацца з малітвай да Бога і дзейнічаць у супрацоўніцтве з чалавекам (урачамі, фармацэўтамі, навукоўцамі).
    Памятайма, што апрача несмяротнай душы чалавек мае таксама і цела. Медыцына ў гэтым кантэксце ўспрымаецца як карысная дзейнасць для падтрымання добрага стану здароўя людзей. Яна не павінна супярэчыць рэлігійным перакананням асобы, таму што духоўнае жыццё – гэта злучэнне зямнога і нябеснага існавання чалавека.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.