ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка 2024 года |
Слова для Жыцця (191)
Папа Францішак
Быць здольным спачуваць – гэта ключ. Гэта наш ключ. Калі вы не адчуваеце спачування да патрабуючага чалавека, калі ваша сэрца не ўзрушаецца, то нешта не так. Будзьце ўважлівыя, не трапляйце ў эгаістычную неадчувальнасць… Міласэрнасць да чалавека ў патрэбе – гэта аблічча любові. Так мы становімся сапраўднымі вучнямі Езуса і так выяўляецца аблічча Айца: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 14.07.2019 †

Кс. абп Габар Пінтэр
Нярэдка сужэнцам, якія шчыра і глыбока шукаюць адказаў на праблемныя пытанні сямейнага жыцця, сённяшні свет прапануе лёгкія і спакуслівыя рашэнні, якія, аднак, ставяць пад пагрозу сапраўдную годнасць чалавечай асобы. Менавіта таму Марыя суправаджае нас, ахінае нашы сем’і ў сучаснасці, якая імкнецца пазбавіць надзеі, прымушае жыць у няпэўнасці, трывозе і цяжкасцях.
Дарагія браты і сёстры, трэба разумець, што ідэальных сем’яў не існуе. Мы не мусім баяцца недасканаласцей, ран, канфліктаў. Павінны навучыцца сустракацца з імі тварам у твар і адважна іх вырашаць. Таму сям’я, у якой, нягледзячы на слабасці і грахі, пануе любоў, становіцца школай прабачэння. Як гаворыць папа Францішак, таямніца і цуд трываласці ў шлюбе – гэта не толькі вынік уласных намаганняў, але і ласка любові Хрыста, якая можа ацаліць нашы раны і дапамагчы штодня прабачаць, не згубіцца сярод цяжкасцей жыцця, а стаць сведчаннем адзінства і міру для бліжніх.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасцей у санктуарыі МБ Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях, 13.07.2019
Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Шкаплер, падараваны чалавецтву Марыяй яшчэ ў ХІІІ стагоддзі, з’яўляецца правідэнцыяльным інструментам апекі Маці Божай. Ён актуальны і ў нашы часы, калі адбываецца жорсткая барацьба дабра са злом. Шкаплер – знак таго, што Марыя з намі. Яна прапануе найбольш кароткі шлях да Езуса, у якім наша моц і збаўленне.
Практыка шкаплернага культу павінна падтрымлівацца і развівацца. Пры гэтым трэба памятаць, што шкаплер – гэта не амулет, ён не дзейнічае аўтаматычна. Яго неабходна насіць у духу веры і даверу да Марыі і праз Яе – да Езуса. Гэта азначае, што прыхільнікі шкаплера павінны захоўваць Божы закон і прымаць актыўны ўдзел у жыцці Касцёла.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасцей МБ Шкаплернай у Гудагаі, 14.07.2019
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.