ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

XVIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Нехта з натоўпу сказаў Езусу: “Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай”. Але Езус адказаў яму: “Чалавеча, хто паставіў Мяне судзіць або раздзяляць вас?”. Пры гэтым сказаў ім: “Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад ягонай маёмасці”. І расказаў ім прыпавесць: “У аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле. І ён разважаў сам-насам: «Што мне рабіць? Няма куды мне сабраць ураджай мой». І сказаў: «Вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё.
    І скажу душы маёй: душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся». Але Бог сказаў яму: «Неразумны, гэтай жа ноччу забяруць душу тваю ў цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхта- ваў?». Так бывае з тым, хто збірае скарбы сабе, а не перад Богам багацее”.
Лк 12, 13–21

Лепш быць, чым мець
   Той, хто хоць аднойчы аказваўся ў сітуацыі непасрэднай пагрозы жыццю, лепш зразумее пасланне прыпавесці пра багатага чалавека, у якога ўрадзіла поле. Ён ведае, што нават маючы поўны кашалёк, прыгожы дом, любімую працу, любячую сям’ю, геніяльны план на жыццё, можна за хвіліну ўсё страціць. Занадта круты паварот, непрышпіленыя рамні бяспекі...
    Чалавек па наказе Бога пакліканы падпарадкоўваць сабе зямлю. Аднак гэта азначае, што павінен выкарыстоўваць яе багацці выключна для таго, каб служылі для падтрымання жыцця, духоўнага развіцця і міжасобасных адносін. Калі хтосьці будуе вялікі дом з намерам паказацца перад людзьмі і ўзвысіць сябе над імі, робіць няправільна – паддаецца эгаізму і ганарыстасці.
    Прыведзенай прыпавесцю Езус вучыць чалавека пакоры. Падкрэслівае, што дасягненне вечнага жыцця не залежыць ад таго, колькі маеш, але ад таго, кім з’яўляешся. Адыходзячы ад разважанняў на тэму спадчыны, дае зразумець, што Божае Валадарства не паходзіць з гэтага свету і не датычыць матэрыяльных спраў.
● Чым з’яўляюцца для мяне матэрыяльныя багацці?
● Ці здольны з пакорай прымаць усё, чым адорвае мяне Пан?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.