ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XVII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: “Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў”. Ён сказаў ім: “Калі моліцеся, кажыце: «Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму, і не ўводзь нас у спакусу»”. Затым сказаў ім: “Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: «Дружа, пазыч мне тры боханы, бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, а ў мяне няма чаго даць яму». А той знутры скажа яму ў адказ: «Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе». Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму з-за таго, што той сябар ягоны, то з-за настойлівасці ягонай устане і дасць яму, колькі патрабуе. І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць. Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Нябесны Айцец дасць Святога Духа тым, хто папросіць у Яго”.
Лк 11, 1–13

Навучыцца рашучай малітве
   Выгляд Хрыста, які моліцца, напэўна, пакінуў глыбокі след у сэрцах Яго вучняў, абудзіў жаданне падобнага перажывання адносін з Богам. Сведкі адчулі таямніцу, чысціню, прыгажосць, святасць сувязі Сына з Айцом у Святым Духу, таму звярнуліся да Езуса з просьбай: “Пане, навучы нас маліцца”. Настаўнік з Назарэта ахвотна выканаў яе.
    Малітва Панская, якую кожны хрысціянін ведае сёння на памяць, пачынаецца зваротам “Ойча” і просьбай аб асвячэнні імя Стварыцеля. Яна з’яўляецца адарацыяй Усемагутнага, у якой на цэнтральнае месца ўпісана просьба аб прыходзе Божага Валадарства. Разам з яго надыходам набліжаецца канчатковы трыумф над князем цемры. Таму паўстае неабходнасць упэўненай і рашучай малітвы, нават настойлівай. “Прасіце, шукайце, стукайце”, – кажа Пан. Калі ж “не ведаем, аб чым трэба маліцца, сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі” (Рым 8, 26b).
● Ці прагну Святога Духа, пладамі якога з’яўляюцца любоў, радасць, спакой, доўгацярплівасць, спагадлівасць, дабрыня, вернасць, далікатнасць, стрыманасць?
● Як выглядае мая малітва?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.