ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Шлях аднаўлення
![Нумар 15(521), 28 ліпеня 2019](/images/stories/top_prewiev/15-521-pdf_by.jpg)
Хвіліны, праведзеныя ў дарозе, з’яўляюцца часам спакою і засяроджання. Нягледзячы на тлум навокал, чалавек мае нагоду пабыць сам-насам з Богам. Прымаючы свае адносіны з Найвышэйшым, ён гатовы адкрыцца на новае пазнанне Усемагутнага. Можа суцішыцца, падумаць над сапраўдным сэнсам жыцця. Вернік адпраўляецца ў дарогу, каб дабрацца да святога месца як у знешнім сэнсе, так і ва ўнутраным: да святасці ў сабе самім, у сваёй сям’і і яшчэ шырэй – у грамадскім жыцці. Такім чынам падарожжа можа стаць шляхам да духоўнага аднаўлення. Яно распачынаецца ў хвіліну даручэння сябе Святому Духу.†
Пілігрымка – гэта таксама выключны час, калі можам шчыра ў чымсьці прызнацца іншай асобе, даверыцца, прытуліцца... Менавіта тады глыбей перажываем пачуццё таго, што ўсе мы адзін для аднаго браты і сёстры. Не мусім хаваць слёз падчас размовы са святаром ці бліжнім пра свае цярпенні, цяжкасці, з якімі змагаемся ў штодзённым жыцці. Пілігрымка адкрывае верніка на надзею, што ён пераадолее сваю трывогу і страх перад невядомым.
Пілігрым нястомна прыкладвае шматлікія намаганні вандравання і шукання. Яго малітва часам уражвае стыхійнасцю просьбы і падзякі. Кожны з нас пакліканы распазнаць свае асабістыя духоўныя патрэбы і такім чынам знайсці непаўторную дарогу да Найвышэйшага.
Нават Найсвяцейшая Панна Марыя, хоць сярод усіх людзей была бліжэй да Бога, дзень за днём ішла нібыта ў пілігрымцы веры (параўн. Lumen gentium, 58), захоўваючы і разважаючы нястомна ў сваім сэрцы словы, якія скіраваў Ёй Стварыцель і праз святыя пісанні, і праз падзеі з жыцця Яе Сына. Паслухмянасць Богу па прыкладзе Марыі – дар і задача для кожнага верніка.
Дарагія Чытачы!
Давайце слухаць Пана ў падзеях штодзённасці, стараючыся разглядзець у іх пасланне Провіду, у братах, асабліва ў найменшых і ўбогіх, а таксама ў тых, каго сустрэнем падчас жыццёвай пілігрымкі… Слухаць Езуса Хрыста і быць паслухмяным Яго голасу – гэта найлепшая дарога. Адзіная, якая вядзе да паўнаты радасці і любові.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.