ГРОДНА
Серада,
19 лютага 2025 года |
Божы сын

З ранняга дзяцінства хлопец ведаў, што трэба дапамагаць не толькі маме, але і іншым людзям: хворай бабульцы, адзінокаму пажылому мужчыну, малодшым дзецям, суседзям, таварышам. Каму вады з калодзежа прынясе, каму ў магазін ці ў аптэку збегае, цацкі парамантуе… Усе любілі Андрэя як шчырага і добрага чалавека. Але часам, каб ніхто не бачыў, хлопчык плакаў, таму што яго тата памёр маладым. Калі жанчына заўважала яго слёзы, суцяшала сына як магла.
А аднойчы яна сказала:
– Сынок, у цябе няма таты, але ёсць я. А ў некаторых дзяцей няма ніводнага з бацькоў, і яны жывуць у дзіцячых прытулках. Таму не грашы перад Богам і перастань плакаць. Акрамя роднага таты ў кожнага чалавека ёсць яшчэ Айцец Нябесны. Ён усё бачыць, усё чуе, усё ведае. Гэта наш Бог. Ён даў нам зямлю, насяліў яе птушкамі і жывёламі, а пасля стварыў чалавека і растлумачыў, як той павінен жыць: берагчы прыроду, любіць людзей і жывёл, нікога не крыўдзіць. І не праліваць лішніх слёз, а дапамагаць таму, каму цяжэй. †
Хлопчык уважліва слухаў маму, а пасля запярэчыў:
– Але ж у Бога толькі адзін Сын – Езус Хрыстус, які прыняў крыжовую смерць і выратаваў нас ад вечнай смерці!
– Правільна, – згадзілася мама. – Езус – Сын Бога, але і кожны з нас – таксама Яго дзіця.
– Значыцца, і я Божы сын? – здзіўлена спытаўся Андрэй.
– Канешне, – адказала мама. – Таму памятай, што трэба жыць прыстойна, заўсёды быць добрым і справядлівым, каб не гнявіць і не крыўдзіць нашага Айца.
Паслухаў Андрэй маму, павесялеў і ўжо больш не плакаў. А што б ні рабіў, паўтараў сам сабе: “Я Божы сын”.
***
Час ішоў, хлопец падрастаў. Ужо калі быў падлеткам, стаў сам зарабляць грошы. Пасля школы працаваў у аўтамайстэрні, многаму там навучыўся. Разам з мамай вырошчваў ягады і розную гародніну. Быў добразычлівым. Ратаваў ад галоднай смерці бяздомных катоў і сабак: прыносіў іх дадому, падлечваў, знаходзіў добрых гаспадароў.
Аднойчы некалькі аднакласнікаў насмешліва спыталіся ў яго:
– Навошта гэтым займаешся? Якая табе карысць?
– Карысці я не шукаю, а іх, пакінутых людзьмі, шкадую, – адказаў Андрэй. – І святы Францішак карміў птушак ды жывёл, нават ваўка старога выратаваў ад смерці.
– Але ж ты не святы Францішак, – запярэчылі аднакласнікі.
– Не, – пагадзіўся хлопец, – але я іду па яго слядах, бо ўсе мы з’яўляемся дзецьмі аднаго Бога.
Насмешнікі замаўчалі і задумаліся над тым, што ён сказаў.
***
Пэўнага разу адзін мужчына папрасіў Андрэя дапамагчы прадаць кусты маліны, якія выкапаў у лесе. Хлопец згадзіўся.
Сталі да іх на рынку падыходзіць людзі ды пытацца, ці добры гатунак маліны.
– Так, добры. Ягады вялікія, – адказваў мужчына.
А Андрэй вазьмі ды скажы:
– Гатунак лясны. Лясная маліна гэта!
Людзі пачалі адварочвацца ды адыходзіць.
– Што ж ты нарабіў? – закрычаў на хлопца мужчына. – Ты ж мне ўсю справу сапсаваў!
– Я хлусіць не буду. Справа так пойдзе, як Бог дасць, – рашуча адказаў Андрэй і гучна закрычаў: – Каму патрэбна маліна лясная, лекавая ягада?
Людзі навокал сталі прыслухвацца, цікавіцца – і хутка ў мужчыны не засталося ніводнага куста.
– Твая праўда, – урэшце згадзіўся ён. – Відаць, сам Бог нам дапамог.
– Бог заўсёды дапамагае тым, хто Яго любіць і шануе. А вось хлусіць ні перад Богам, ні перад людзьмі не трэба, – запэўніў Андрэй.
***
Падчас службы ў арміі хлопец трапіў у марскі флот. Аднойчы была моцная бура. Невялікі карабель, на якім знаходзіўся Андрэй разам з саслужыўцамі, пачаў тануць. Яго шпурляла на хвалях, як шчэпку. Усе вельмі перапалохаліся і разгубіліся. Радыст перадаваў сігнал “SOS” і прасіў дапамогі.
– Давайце памолімся Богу і Маці Божай, каб уратавалі наша жыццё, – сказаў тады Андрэй.
І ўсе – нават тыя, хто раней не верыў у Бога або насміхаўся з хлопца, – сталі паўтараць за ім малітвы. Не паспелі яны скончыць, як побач паказаўся вялікі карабель. Экіпаж быў выратаваны, а судна на буксіры дастаўлена ў порт.
Праз некаторы час Андрэй вырашыў пайсці ў духоўную семінарыю, каб несці Божае слова людзям, каб на свеце было менш зла, квітнелі дабрыня, мір і любоў. Урэшце ён знайшоў сябе – Божы сын!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 316 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.