ГРОДНА
Чацвер,
13 лютага 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (192)

новы касцёл
Святыня пад тытулам свсв. апосталаў Пятра і Паўла асвечана ў Бешанковічах.
Урачысты абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Напачатку іерарх акрапіў сцены касцёла святой вадой, а пазней намасціў алтар святым алеем. Затым яго заслалі абрусам, пасля чаго распачалася святая Эўхарыстыя.Напрыканцы ўрачыстасці быў падпісаны дэкрэт аб асвячэнні святыні. Разам з віцебскім ардынарыем і пробашчам парафіі кс. Аляксандрам Піваварам подпіс пад ім паставілі святары, якія раней працавалі ў Бешанковічах і ў гэты дзень прысутнічалі на ўрачыстасці. †

веруючага доктара
Па справе брытанскага ўрача з медыцынскага цэнтра ў Маргатэ, які маліўся са сваімі пацыентамі, распачата дысцыплінарная справа.
Атэісты з “National Sceular Society” патрабуюць звольніць д-ра Рычарда Скота з працы за тое, што закрануў тэму духоўнасці з пацыентамі, калі выконваў свае абавязкі сямейнага ўрача падчас візітаў да хворых людзей.Медык са шматгадовым вопытам работы адзначыў, што яго паводзіны згаджаюцца са стандартамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія - ахопліваюць таксама клопат пра духоўны – побач з фізічным і псіхічным – дабрабыт пацыентаў. Узгадаў таксама навуковыя даныя, якія пацвярджаюць, што вера прыносіць карысць для здароўя.

адкрыццё ў Бэтлееме
У базіліцы Нараджэння Пана навукоўцы натрапілі на хрысцільню з часоў позняй антычнасці.
Адкрыццё мела месца падчас археалагічных і гістарычных даследаванняў у паўднёвым калідоры святыні. Камень, з якога была выканана хрысцільня, такі ж як камень калон базілікі, што сведчыць пра ранняе яе паходжанне. Да аналізу знаходкі падключаны як палестынскія, так і замежныя спецыялісты.Базіліка Нараджэння Пана ў Бэтлееме ўнесена ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Касцёл быў пабудаваны ў IV стагоддзі па загадзе рымскага імператара Канстанціна над гротам, дзе, згодна з хрысціянскай традыцыяй, нарадзіўся Езус Хрыстус.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 322 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.